Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Праца RSPB: як даць дом прыродзе?
Сусветная навіна ад 12 верасня 2013 года
Па некаторых ацэнках, сярод 6 тысяч відаў жывёлаў у Брытаніі кожны дзясяты від пад пагрозай поўнага знікнення. Чытайце, як Каралеўская супольнасць аховы птушак (RSPB) працуе дзеля прыроды сваёй краіны.Многія месцы, якія для прыроды лічацца домам – зруйнаваныя, занятыя чалавекам і забруджаныя. Па некаторых ацэнках, сярод 6 тысяч відаў жывёлаў у Брытаніі кожны дзясяты від пад пагрозай поўнага знікнення.
Праца RSPB (Protection of Bird) у рамках кампаніі "Дай прыродзе дом!" праяўляецца ў тым, што яны набываюць і перапрацоўваюць зруйнаваную глебу, вяртаюць асяроддзе ў максімальна спрыяльныя ўмовы для казурак, птушак, рэптылій, раслінаў і іншых жывёл. Яны супрацоўнічаюць з арганізацыямі па ахове прыроды са Злучанага Каралеўства і па ўсім свеце, напрыклад, з фермерамі і бізнэсоўцамі. Сумесна з імі адбываецца перабудова паркаў, ферм, гарадоў і камунікацый пад сапраўдныя прыродныя дамы.
Кампанія "Дай прыродзе дом!" дапамагае маладым людзям наблізіцца да прыроды: у аўдыторыі і па-за ёй, на прыродзе і ў лакальных зялёных зонах. Гэта дапамагаем ім пры першым вопыце стасункаў з жывой прыродай, гэта прыводзіць да любові да прыроды, а затым павялічвае колькасць асобай, якія ашчадна ставяцца да прыроды, гэта іх натхняе.
Пабудова доміка для вожыка
З 2003 года ў Брытаніі было страчана каля траціны вожыкаў, і цяпер іх менш за мільён. Вожыкі не так часта паказваюцца ўдзень, нават можна не здагадацца, што ўначы нехта адпраўляецца на пошукі і абнюхвае ўсё навокал, каб знайсці смачнага слімака. Для падрыхтоўкі месца для доміка трэба ведаць пра тое, што для жывёлы гэта мусіць быць сапраўдны прытулак, дзе яна зможа зімаваць, а магчыма нават расціць дзетак.
Пабудова доміку для казурак
З павелічэннем дзён, у якіх надвор'е робіцца непрадказальным, прытулак для казурак становіцца больш важным, чым калісьці яшчэ. Казуркі неад'емная частка здаровага сада, яны апыляюць расліны, што сустракаюцца ў ім. Можна дапамагчы ім і далей спрыяць гэтаму, калі зрабіць адмысловы дамок.
Стварэнне "прыроднага калідору"
Адлегласць паміж месцамі, дзе жывёла можа спаць, есці, паляваць і расціць дзетак можа быць агромністай. Паміж імі часцяком знаходзяцца страшныя перашкоды – платы, сцены, з-за якіх асобіна не заўсёды можа з лёгкасцю адшукаць нават свой дом. Падчас пасадкі і назірання за кветкамі і дрэвамі на падворку, можна стварыць для жывёлаў сапраўдны прыродны калідор. Каб жывая фаўна адчувала сябе больш камфортна, трэба запрашаць суседзяў да сумеснай працы, злучаць сады. Разам з гэтым можна будзе ўбачыць птушак, кажаноў, матылёў і вожыкаў, якія таксама карыстаюцца калідорам.
Пабудова шпакоўняў
Некалі вельмі распаўсюджаныя шпакі цяпер апынуліся ў небяспецы. Ад 70-х гадоў і да нашага часу ў Брытаніі іх колькасць рэзка ўпала на 66%. Адсутнасць неабходных шпакам месцаў для гнездавання толькі частка праблемы, але пабудова шпакоўняў можа рэзка перакуліць сітуацыю на лепшы бок і палепшыць лёс гэтых прыгожых птушак. І ў познюю вясну можна заўважыць, як у садзе дарослыя шпакі з бліскучым пер'ем будуць карміць з дзюбы ў дзюбу птушанятаў. Гэты карысны ўнёсак у прыроду запрашае зрабіть RSPB.
Крыніца: The RSPB
Віктар Фянчук, дырэктар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны":
"У нашай краіне можна назіраць крыху іншую сітуацыю: прыроды ў нас дастаткова, але ёй з кожным днём усё горш. Менавіта таму заклік "Захавай прыроду!" для нас будзе больш актуальным. У першую чаргу трэба папрацаваць над тым, каб захавать тыя важныя тэрыторыі, што ёсць у Беларусі".
Даведка АПБ:
Royal Society for the Protection of Birds (RSPB) — гэта брытанская дабрачынная арганізацыя, якая займаецца захаваннем і аховай птушак у дзікай прыродзе. RSPB праводзіць грамадскія кампаніі, збірае петыцыі і кіруе запаведнікамі на тэрыторыі Злучанага Каралеўства. Гэта найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя ў Еўропе, у якую ўваходзяць каля 1500 супрацоўнікаў, 12200 валанцёраў і больш за мільён сябраў. Таксама як і "Ахова птушак Бацькаўшчыны", арганізацыя з'яўляецца партнёрам BirdLife International.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: