Чаму пералётныя птушкі не спяшаюцца адлятаць?

ад 17 лістапада 2016 года

Калі нейкі від прыляціць на месцы гнездавання раней звычайнага, ён павінен і раней адляцець на зімоўку: так ці не?

Навукоўцы знайшлі, што некаторыя віды птушак не толькі раней звычайнага вяртаюцца на месцы гнездавання вясной, але і нашмат пазней пакідаюць іх для міграцыі на месцы зімоўкі.

Тым не менш аказалася, што час прылёту вясной і адлёту ўвосень не мае вялікай карэляцыі паміж сабой. Паводле нашай логікі, калі нейкі від прыляціць на месцы гнездавання раней звычайнага, ён павінен і раней адляцець на зімоўку, бо птушаняты стануць на крыло таксама раней. Аднак падобную ўзаемасувязь знайсці не атрымалася. Замест гэтага некаторыя віды птушак штогод застаюцца з намі даўжэй, карыстаючыся з больш цёплых летніх сезонаў у Еўропе. 

Вясковая лаcтаўка. Фота - М.Верабей, www.birdwatch.by

Каманда брытанксіх даследчыкаў выкарыстала дадзеныя за 60 гадоў па дзённых назіраннях датаў прылёту і адлёту мігрантаў з арніталагічнай станцыі Fair Isle Bird Observatory у берагоў Шатландыі.

Д-р Уілл Майлс (Dr Will Miles) з праекту назірання за міграцыямі (Fair Isle Migration Project) сказаў:

“Навакольнае асяроддзе хутка змяняецца па ўсяму Свету. Як адказ на гэтыя змены, сезонныя жыццёвыя цыклы раслін і жывёл таксама змяняюцца, часам драматычна і нечакана. Яшчэ зарана з дакладнасцю тлумачыць, чаму птушыныя міграцыі і вясной, і ўвосень працягваюцца так доўга. Аднак магчыма, што ўмовы надвор’я ў Еўропе і Афрыцы цяпер паступова становяцца больш лагоднымі і пасуючымі для далёкадыстанцыйных мігрантаў. Таму птушкам не трэба мігрыраваць толькі ў гэтае ранейшае пасуючае непрацяглае “часовае вакно”. Напрыклад на востраве Fair, вясковыя і гарадзкія ластаўкі цяпер адлятаюць у сярэднім нават на два тыдні пазней, чым яны гэта рабілі 2-3 дзесяцігоддзі раней. Пячураўкі-будаўнічкі (Phylloscopus trochillus) раней ляцелі на працягу 5 тыдняў вясной, цяпер жа мы іх пралёт назіраем на працягу 10 тыдняў. Некаторыя віды застаюцца на гнездавых тэрыторыях у Еўропе даўжэй і гэта дае ім магчымасць гнездаваць тут яшчэ раз у гэтым жа сезоне”.

Аднак дакладны аналіз шматлікім сабраным на працягу 60 год дадзеным пад час штодзённых улікаў мігрыруючых праз востраў птушак яшчэ наперадзе. Нядаўна яны былі алічбаваныя і цяпер могуць быць выкарыстаныя для разнастайных даследаванняў.


Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дз. Вінчэўскі, www.birdwatch.by 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: