Смецце пагражае аднаўленню папуляцыі каліфарнійскага кондара

ад 9 верасня 2007 года

У Паўднёвай Каліфорніі на працягу 2001-05гг. з трынаццаці выпадкаў гнездавання ў прыродзе крытычна знікаючага віду птушак – каліфарнійскага кондара (Gymnogyps californianus) толькі адзін выпадак скончыўся паспяхова – з гнязда вылецела птушаня. Аўтары артыкулу [1], апублікаванага ў часопісе Bird Conservation International (“Міжнародная ахова птушак”) прыйшлі да высновы, што “праглынанне матэрыялаў антрапагеннага паходжання” – а менавіта рознага смецця – з’яўляецца непасрэднай прычынай смерці як мінімум двух птушанят кондара, а таксама мела вялікі ўплыў на смерць яшчэ некалькіх. Смецце пагражае аднаўленню папуляцыі каліфарнійскага кондара

Чатыры загінулых птушаняці і два забраных з гнёздаў для рэабілітацыі мелі ў страўніках значную колькасць смецця. А менавіта кавалкі шкла, металічныя крышкі ад бутэлек, кавалкі пластыкавых трубаў, электрычных правадоў і нават картрыджы!
Гэта сытуацыя вельмі адрозніваецца ад 1980-84гг., калі з дзевяці гнёздаў кондараў выляцела восем птушанят і толькі адзін загінуў. “Сучасныя выпадкі праглынання смецця моцна пераўзыходзяць тое, што было вядома пра жыццё кондараў у прыродзе /да іх поўнага знікнення там у 1987г./.” – пішуць аўтары. “Эфекты паглынання смецця на поспех гнездавання кондараў ставяць пад знакам запытання доўгатэрміновую /праграму/ аднаўлення жыццяздольнай і самааднаўляльнай гняздуючай папуляцыі гэтых птушак у Паўднёвай Каліфорніі”.

Лясная служба ЗША ( The US Forest Service ) стараецца ачышчаць ад смецця месцы, якія выкарыстоўваюцца кондарамі, але “павелічэнне і паглыбленне слядоў дзейнасці чалавека ў навакольным асяроддзі Каліфорніі” робіць гэтую задачу вельмі цяжкай для выканання.

Аўтары даследавання як адно з магчымых рашэнняў праблемы прапануюць тэрмінова павялічыць колькасць “рэстаранаў для кондараў” – пляцовак, дзе выкладаецца падліна для іх – па-за межамі найбольш засьмечаных тэрыторый. “Тым не менш, павелічэнне адлегласцяў, на якія ў пошуках ежы лятаюць кондары, вельмі імаверна звязана з павелічэннем атручвання свінцом. Знікненне праблемы атручвання кондараў свінцовай паляўнічай амуніцыяй /з памерлых параненымі паляўнічых жывёл/ дазволіць павялічыць гібкасць у дапамозе кондарам у прыродных умовах”.

Bird Conservation International – гэта афіцыйны часопіс асацыяцыі BirdLife International. У ім публікуюцца артыкулы, якія з’яўляюцца вынікамі або стымулююць сучасныя даследаванні на тэмы аховы птушак, важныя ў сённяшнім Свеце. Каб атрымаць больш інфармацыі пра гэта выданне, зазірніце сюды: BirdLife: Bird Conservation International

[1] Junk ingestion and nestling mortality in a reintroduced population of California Condors Gymnogyps californianus ALLAN MEE, BRUCE A RIDEOUT, JANET A. HAMBER, J. NICK TODD, GREG AUSTIN, MIKE CLARK and MICHAEL P. WALLACE Bird Conservation International (2007) 17:1-13.

07-09-2007

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На рэнтгенаўскім здымку San Diego Zoo : добра бачнае рознае смецце, якое праглынуў малады кондар.

Прачытаць пра іншыя пагрозы каліфарнійскаму кондару і іх вырашэнне (“Свінцовыя кулі забароненыя, каб дапамагчы каліфарнійскаму кондару вярнуцца”) можна тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=69

Пра “рэстараны” для грыфаў гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: