Экалягічная сэртыфікацыя ёсць неабходнай умовай для эканамічнага росту ў Амазоніі

ад 11 верасня 2007 года

У дадатак да таго, што яна з’яўляецца адной з форм аховы біяразнастайнасці, экалягічная сэртыфікацыя (environmental certification) грамадзкіх лясоў ёсць таксама першасным фактарам для ўстойлівага эканамічнага росту на адпаведнай тэрыторыі. Яна забяспечвае рынкавую крэдытаздольнасць для прыроднай прадукцыі, палітычна арганізоўвае грамадзкасць і дапамагае кантраляваць узровень цэнаў. Гэта – галоўныя высновы кандыдацкай дысертацыі даследчыка Раймунда Маціелы (Raimundo Maciel) на тэму “Экалагічная сэртыфікацыя – стратэгія аховы дажджавых лясоў Амазоніі” ("Certificação Ambiental — Uma estratégia para a conservação da Floresta Amazônica"), якую навуковец нядаўна абараніў ва ўніверсытэце Кампінас (Campinas State University (Unicamp)). Экалягічная сэртыфікацыя ёсць неабходнай умовай для эканамічнага росту ў Амазоніі

Работа была зроблена на даследаванні прадукцыі бразыльскіх арэхаў, якія вырошчваліся і экспартаваліся рэзерватам Chico Mendes . Падсумаваннем яе можа быць выснова, што "экалагічная сэртыфікацыя грамадзкіх лясоў забяспечвае больш устойлівыя цэны, таму што грамадзкасць эфектыўна прымае ўдзел у менэджмэнце, і прадукты, атрыманыя /на аснове/ ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў, лягчэй знаходзяць адпаведныя нішы на рынках”. …

Навуковец сцвярджае, што тэрыторыі такіх рэзерватаў ужо сэртыфікаваныя самой прыродай і лакальная грамадзкасць павінна толькі падтрымліваць /біяразнастайнасць на адпаведным узроўні/. І хаця сам па сабе статус рэзервата – гэта форма сэртыфікацыі /тэрыторыі/, часта ім не хапае публічнай палітыкі па адпаведным і поўным функцыянаванні”. “Многія лясныя прадукты патрабуюць працэсу адаптацыі іх атрымання да эфектыўнага ўзроўню (які гістарычна застаецца пакуль у далёкім мінулым) і рынкавых умоваў, ” – падкрэслівае даследчык. …

05-09-2007

Поўны тэкст дысэртацыі (на партугальскай мове) гл.тут: Read the full text

Са скаротамі пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Крыніца: www. amazonia. org. br

На здымку: тэмпы дэфорэстацыі ў Амазоніі пакуль застаюцца найвялікшымі ў Свеце…



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: