Захаванне бразыльскіх дажджавых лясоў атрымала міжнародную падтрымку

ад 12 верасня 2007 года

Адна з бразыльскіх ТВП, існаванню якой пагражае небяспека — Boa Nova IBA, атрымае значную дапамогу ад новага праекту, пад час якога прадугледжваецца разам з мясцовым насельніцтвам стварыць план кіравання тэрыторыяй, каб прапагандаваць паспяховае устойлівае выкарыстанне лясных рэсурсаў. Праект па ахове атлантычных трапічных лясоў (Forest Conservation Project in Atlantic Tropical Forest) будзе адным з вынікаў міжнароднага супрацоўніцтва паміж Азіяцкім аддзелам BirdLife, грамадзкай арганізацыяй “Выратуем Бразылію” (SAVE Brasil — BirdLife у Бразыліі) і фундатарам праекту – японскай кампаніяй Ricoh Co. Ltd. Захаванне бразыльскіх дажджавых лясоў атрымала міжнародную падтрымку

ТВП (тэрыторыя, важная для птушак) Boa Nova знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы штату Bahia , і апошнія дзесяцігоддзі знакаміта сярод орнітолагаў і бёдуотчараў перш за ўсё сваёй унікальнай і разнастайнай орнітафаунай: тут жывуць 359 відаў птушак. Гэта вынік перакрыцця двух біомаў: горных лясоў атлянтычнага ўзбярэжжа з аднаго боку і паўпустыннай расліннасці Caatinga з другога. Сярод мясцовых птушак 10 відаў знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення ( globally threatened ). У пераходнай зоне расце засухаўстойлівая расліннасць, вядомая пад назвай mata de cip ó , — менавіта тут распаўсюджана адныя з самых рэдкіх птушак Бразыліі – зграбная мурашыная птушка ( Rhopornis ardesiacus ) і танкадзюбы мурашыны валавока ( Formicivora iheringi ) .

Новы праект пачнецца дакладна ў той час, калі вялікая частка першасных лясных біятопаў была знішчана ў рэгіёне праз нелегальную высечку, палы (каб атрымаць зямлю пад вядзенне сельскай гаспадаркі і пад плантацыі іншых культур), перавыпас і іншыя дзеянні па нерацыянальнаму выкарыстанню асяроддзя.

У 2006 г. Boa Nova трапіла ў спіс з 16 бразыльскіх ТВП, якім пагражае найбольшая небяспека, складзены SAVE Brasil.

Пад час новага трохгадовага праекту па ахове трапічных лясоў будуць распрацаваны мэтады па ўстойліваму выкарыстанню зямельных рэсурсаў з прапрацоўкай дэтальных планаў кіраваньня па ахове лясоў, дапамозе лакальнай грамадзкасці ў складанні адпаведных бізнэс-планаў, прапрацоўцы інвестыцый у экатурызм і прапагандзе выкарыстання найбольш паспяховых практык.

Яшчэ аднымі вынікамі праекту чакаюцца выяўленне асноўных фактараў, якія адказныя за знішчэнне мясцовых лясоў, знаходжанне замены практыцы спальвання лесу пад сельгасземлі, лесаўзнаўленне, а таксама распрацоўка і выкарыстанне школьных праграм, у якіх тлумачэнне экалягічнай і практычнай ролі дажджавых лясоў была б важнай састаўной часткай.

Фундатар праекту – кампанія Ricoh забяспечыць яго бягучыя кошты ў выглядзе гранту ў 7.5 мільёнаў йен (65.310 $). Гэтыя грошы бяруцца з сацыяльнай Праграмы па ахове лясных экасістэм ( Rikoh ` s Forest Ecosystem Conservation Program ) , заснаванай кампаніяй.

Прадстаўнік BirdLife International з гэтай нагоды заявіў, што іншыя кампаніі запрашаюць далучыцца да фінансавання падобных праектаў па ўсяму Свету.

Каб атрымаць больш інфармацыі (на анг. мове) пра працу BirdLife International у абодвух Амерыках, гл. тут: click here

11-09-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку www . arthurgrosset . com : зграбная мурашыная птушка ( Rhopornis ardesiacus ) з’яўляецца сымбалем ТВП Boa Nova .

Пра праблемы і дасягненні ў ахове прыроднай спадчыны Бразыліі можна прачытаць па-беларуску тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=275

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=218

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=118

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=96



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: