Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Жыццё на Зямлі знікае — афіцыйна прадстаўлены Чырвоны Спіс МСАП 2007 году.
Сусветная навіна ад 13 верасня 2007 года
Жыццё на Зямлі знікае хутка і, на жаль, гэты працэс будзе працягвацца не гледзячы на тыя высілкі, якія прымаюцца, каб яго запаволіць. Аб гэтым сведчыць апошні Чырвоны Сьпіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, абнародаваны учора, 12 верасня 2007г., МСАП (Міжнародны Саюз Аховы Прыроды) (2007 IUCN Red List of Threatened Species).У гэтым Спісе 41.415 відаў жывёл і раслін. З іх 16.306 відам пагражае знікненне, у мінулагоднім Спісе такіх відаў было 16.118. Агульная колькасць зніклых у гістарычны час відаў дасягнула 785, і яшчэ 65 могуць быць знойдзены толькі ва ўмовах гадоўлі або вырошчвання.
Адзін з чатырох відаў звяроў, адзін з васьмі відаў птушак, кожны трэці від амфібіяў і 70% відаў раслін на планеце знаходзяцца ў небяспецы і занесены ў Чырвоны Спіс МСАП 2007 году.
У сувязі з
гэтым Джулія Мартон-Лефевр
(
Julia
Marton
—
Lef
è
vre
), Генеральны дырэктар МСАП, заявіла: “Сёлетні Чырвоны Спіс МСАП паказвае, што прадпрынятыя дагэтуль вялікія высілкі па ахове відаў /ужо/ не выстарчаюць.
Узровень стратаў біяразнастайнасці
расце і мы павінны дзейнічаць зараз, каб значна зменшыць яго і прыпыніць глабальны крызыс знікненняў. Гэта магчыма зрабіць, але толькі канцэнтрацыяй высілкаў усіх слаёў грамадзтва”.
У сваю чаргу Джэйн Смарт ( Jane Smart ), кіраўнічка відавой праграмы МСАП , падкрэсліла: “Нам неабходна ведаць дакладны статус віду, каб прыняць неабходныя дзеянні /па яго ахове/. Менавіта Чырвоны Спіс МСАП робіць гэта праз ацэнку ўсяго статусу біяразнастайнасці, долі, якая ўжо страчана і прычынаў, па якіх адбываецца /яе/ змяншэнне”.
“Наша жыццё непарыўна злучана з біяразнастайнасцю, і яе ахова ёсць неабходнай умовай нашага выжывання. У той час як Свет пачынае адказваць на сучасны крызыс страты біяразнастайнасці, інфармацыя з Чырвонага Спісу МСАП неабходна, каб знайсці і прыняць адпаведныя эфектыўныя стратэгіі па ахове /прыроды/ — для карысці саміх людзей і прыроды” – працягнула даследчыца.
Цяпер у Чырвоным Спісе знаходзяцца 12.043 віда раслін, з іх 8.447 відаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Адзін з відаў – касматасцеблевая бегонія ( Begonia eiromischa ) афіцыйна прызнана яшчэ адным відам, які знік з паверхні Зямлі. Гэтая малазійская расліна вядома толькі з гербарыяў, зробленых у 1886 і 1898гг. на востраве Пенанг ( Penang ). Аднак за апошнія больш як 100 гадоў яе не атрымалася знайсці ні на востраве, ні на блізляжачых тэрыторыях.
12-09-2007
Крыніца: www. iucn. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Падрабязны артыкул пра птушак, якія апынуліся ў Чырвоным Спісе МСАП-2007 можна на беларускай мове паглядзець тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=143
Паглядзець Чырвоны Спіс МСАП-2007 і прачытаць адпаведныя каментары (па-ангельску) да сытуацыі можна тут: www. iucnredlist. org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: