Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Міжнародная “Дэкларацыя лясоў” падпісана!
Сусветная навіна ад 15 верасня 2007 года
10 верасня прадстаўнікі шматлікіх прыродаахоўных арганізацый, навукоўцы, а таксама прадстаўнікі ўладаў і грамадзкасці падпісалі “Дэкларацыю лясоў” (Declaration of the Forests), адна з галоўных мэтаў якой – зменшыць выкіды двувокісі вугляроду з-за павелічэння дэфорэстацыі. Лепшае месца для падпісання дакумэнту было цяжка прыдумаць: цырымонія адбылася на вяршыні вежы, якая з дапамогай адмысловага абсталявання вымярае канцэнтрацыю СО 2 ў навакольным паветры. Сама вежа знаходзіцца ў рэзерваце Cuieiras у Амазоніі."Гэтая дэклярацыя будзе аб’ядноўваць усе карэнныя народы, якія жывуць у лясах па усяму Сьвету” – пракамэнтаваў падзею Пэдро Гарсія ( Pedro Garcia ) з Канфэдэрацыі карэнных народаў бразыльскай Амазоніі ( Indigenous Confederation of Brazilian Amazonia ( COIAB )). Віргіліо Віана ( Virg í lio Viana ), Дзяржаўны сакратар па устойліваму разьвіццю Амазоніі, таксама падпісаў Дэкларацыю і заявіў: "Гэта гістарычны момант. Амазонія вітае гэтую ініцыятыву, якая пачалася на нашай зямлі і адсюль распаўсюдзіцца па усёй планеце.” Іншыя удзельнікі, гэта між іншым: прадстаўнікі Глябальнай Палёгавай Праграмы ( Global Canopy Programme ), INPA , універсытэту Пассаў – удзельнікі LBA – навуковай праграмы, якая аб’ядноўвае амаль 400 навукоўцаў з Бразыліі і іншых краін.
Цяпер Дэкларацыя пачынае сваю вандроўку па Свету да таго моманту, як ў снежні гэтага году дасягне вострава Балі, дзе ў гэты час пачне працу канферэнцыя ААН па зменах клімату. "Пасля некалькіх гадоў высілкаў мы нарэшце маем шанец уключыць праблему /знікнення/ лясоў у абмеркаванні па зменах клімату. Такім чынам мы можам зменшыць выкіды /СО 2 ў атмасферу/, папулярызаваць рэгіянальнае развіццё з выкарыстаннем лясных рэсурсаў, як і ролю, якія адыгрываюць лясы ў падтрыманні клімату і дабротаў для мясцовых супольнасцяў” – сказаў Рабэрта Смаральд’і ( Roberto Smeraldi ), дырэктар НДА Сябры Зямлі — Бразыльская Амазонія, які ад імя сваёй арганізацыі таксама паставіў подпіс пад Дэкларацыяй.
Пачаўшы з 250 подпісаў, рух па падтрыманню Дэкларацыі пачынае свой шлях па планеце, які будзе здымаць канал BBC . У снежні гэтага году на Балі плануецца прадставіць адмысловы фільм, прысвечаны гэтай падзеі.
Тэкст дэкларацыі ўтрымлівае сцвярджэнне, што карэнныя народы ў “развіваючыхся” краінах не ёсць галоўнымі віноўнікамі зменаў клімату, але яны адыгрываюць асновапалагаючую ролю ў зберажэнні лясоў на Зямлі. Акрамя гэтага, вынікі гэтых зменаў найцяжэй адгукнуцца менавіта на гэтых карэнных народах, якія валодаюць найменшымі магчымасцямі, каб дастасавацца да іх.
Адной з рэкамендацый Дэкларацыі ёсць прапанова ўключыць квоты вугляродных выкідаў, якія змяншаюць лясы, ў Сусветны рынак. Людзі, якія жывуць у лясах, мясцовыя супольнасці і нацыянальныя ўрады патрабуюць рэальных інвестыцый каб утрымаць і павялічыць “лясны капітал”.
Дэфорэстацыя адказна за выбрасы ад 18 да 25% СО 2 ў атмасферу, таму акрамя тэрміновага вырашэння праблемы шырокамаштабнай высечкі лясоў, дадаткова павінны даследавацца шляхі выкарыстання “чыстай” энергіі.
Іншыя вядомыя асобы, якія ўжо падпісалі Дэкларацыю, гэта: Wangari Maathai (ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру), Kevin Conrad (прадстаўнік у ААН кааліцыі 30 краін, на тэрыторыі якіх ёсць трапічныя лясы), John Elkington (заснавальнік SustainAbility ), Robin Hanbury — Tenison (Старшыня Survival International ), Thomas Lovejoy (Старшыня Heinz Center ), Norman Myers (старэйшы даследчык з Carlos Nobre і INPE ), Ghillean Prance (дырэктар Royal Botanical Gardens ), Peter Raven (дырэктар Missouri Botanical Garden ), F á bio Feldmann і M á rcio Santilli ( Socioenvironmental Institute ), Jonathon Porritt (дырэктар Forum for the Future ), Paulo Moutinho ( IPAM ), Laura Ledwith (дырэктар па міжнародных сувязях Conservation International ), Архібіскуп Праваслаўнай царквы і Біскуп Англіканскай царквы Ліверпуля.
Fernanda Campagnucci
11-09-2007
Крыніца: www.amazonia.org.br
Тут можна прачытаць поўны тэкст “Дэкларацыі лясоў” (на анг. мове): the full text of the declaration .
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымках з www . junqueira.files.wordpress.com – плошча лясоў змяншаецца з кожнай секундай…
Падзяліся артыкулам у сацсетках: