Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Маўрыкійскі папугай – прыклад паспяховых дзеянняў па выратаванню знікаючых відаў птушак
Сусветная навіна ад 17 верасня 2007 года
У той час, як Чырвоны Спіс МСАП-2007 паказвае маштабы крызісу знікненняў, у якім апынулася прырода Зямлі, існуюць прыклады паспяховых дзеянняў па ахове канкрэтных відаў. Адзін з такіх прыкладаў – маўрыкійскі папугай – паказвае, што адпаведнае грашовае забеспячэнне і самаадданая праца ў палявых умовах могуць літаральна выцягнуць від з-за мяжы знікнення. Маўрыкійскі папугай (Psittacula eques) у 1970х гг меў агульную папуляцыю з 10 птушак (!) і быў прызнаны “самым рэдкім папугаем на Зямлі”. Аднак у Чырвоным Спісе МСАП гэтага году яго статус быў зменены з “Крытычна пагражаемага” на “Пагражаемы” (Critically Endangered to Endangered). “Маўрыкійскі папугай можа быць натхняючым прыкладам таго, як від можа быць выратаваны на мяжы поўнага знікнення” – так пракаментаваў гэтую падзею д-р Сц’юарт Батчэрт (Dr Stuart Butchart), каардынатар Глабальнай відавой праграмы BirdLife.На працягу мінулага стагоддзя від пацярпеў ад шматлікіх пагроз і яго колькасць несупынна змяншалася. Але дзякуючы канцэнтрацыі дзеянняў па ахове віду, ў якіх удзельнічалі мясцовыя і міжнародныя прыродаахоўныя арганізацыі, Урад і насельніцтва Маўрыкія – з падтрымкай міжнародных фундацыяў – атрымалася значна падвысіць шанцы віду на выжыванне.
“Наша праца па выратаванню іншых Крытычна пагражаемых відаў птушак на Маўрыкіі давяла, што трэба знайсці першапрычыны знікнення віду і быць прыгатаваным найперш змагацца з імі” – сказаў Вікаш Татаях ( Vikash Tatayah ) з Mauritius Wildlife Foundation ( MWF ).
Для маўрыкійскага папугая такімі найважнейшымі пагрозамі былі інтрадукаваныя віды драпежнікаў (асабліва чорныя пацукі), якія знішчалі гнёзды, змяншэнне колькасці абарыгенных фруктаў, якімі папугаі харчуюцца (павялічанае канкурэнцыяй з боку інвазійных не мясцовых раслін і паглынаннем пладоў свойскімі свіннямі), а таксама стратай падыходзячых месцаў гнездавання.
[SCREEN:0] “Гэты від у натуральных умовах гняздуецца толькі ў старых палогавых дрэвах, якія знікаюць па ўсім востраве” – тлумачыць Вікаш. “Шмат гадоў працы спатрэбілася, каб вынайсці і зрабіць падыходзячыя для папугаяў штучныя гнездавыя нішы. І зараз яны займаюць больш штучных нішаў, чым натуральных”.
“У штучных гнездавых нішах лягчэй кантраляваць выпадкі драпежніцтва – яшчэ адну доўгатэрміновую пагрозу для птушак. Гнездавыя скрыні абаронены ад пранікнення пацукоў, мы таксама атручваем пацукоў пад гнёздамі, дрэвы вакол ствала абкручаны пластыкам, каб зрабіць немагчымай для пацукоў пранікненне на іх. Гэтыя даволі простыя, але эфектыўныя захады таксама дапамаглі папуляцыі ўзняцца з кален.”
Гэта ўжо трэці прыклад паспяховых дзеянняў па выратаванню птушак на востраве за апошнія гады, дзякуючы працы MWF . У 2000г. ружовы голуб ( Nesoenas mayeri ) , з 9 птушак у 1990г. падвысіў сваю колькасць да 400 асобін і змяніў статус на “Пагражаемы”. Падобна да галубоў, маўрыкійская пустальга ( Falco punctatus ) з 4 птушак у 1974г. павялічыла сваю папуляцыю да амаль 1000 птушак у гэтым годзе!
На пытанне аб сакрэце такіх паспяховых дзеянняў, Вікаш адказаў наступнае: “Не выпадае казаць ‘папугай гэта папугай, а голуб – гэта голуб’; замест гэтага мы павінны запытаць сябе – як мы можам выкарыстаць урокі, атрыманыя пад час аднаўлення папуляцый іншых знікаючых відаў птушак – мы павінны распаўсюджваць інфармацыю, вучыцца на сваім досведзе і на досведзе іншых праектаў з усяго Свету”.
“ Нам патрабавалася фантастычная падтрымка і мы яе атрымалі – як тэхнічную, так і фінансавую. Але не менш патрэбныя выдатныя і самаадданыя людзі для працы ў полі. І хаця фінансы крытычна важныя, таксама важныя адукаваныя для працы ў полі людзі – менавіта яны ствараюць розніцу”. …
Два тыдні таму маўрыкійскія папугаі адклалі першыя ў гэтым сезоне яйкі, і дзякуючы добраму сезону таксама на фрукты з абарыгенных відаў дрэў, MWF можа прагназаваць, што вялікая колькасць маладых папугаяў паспяхова выляціць і дапаможа аднаўленню папуляцыі.
“Аднак від застаецца ў пагрозлівым стане, і мы павінны зрабіць яшчэ шмат, каб выратаваць яго,” – падкрэсліў Вікаш. MWF працягне працы па ахове папугаяў да часу, пакуль папуляцыя зможа самастойна ды ўстойліва падтрымліваць сваю колькасць. Але гэткая праца па аднаўленню горных біятопаў, кантролю інвазійных відаў і прамоцыі біяразнастайнасці таксама дапаможа іншым відам, якія жывуць на востраве. “Уключаючы людзей” – дадае Вікаш.
12-09-2007
Крыніца: www.birdlife.org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак D . Hanson / www. mauritian- wildlife. org
Больш даведацца пра Чырвоны Спіс МСАП-2007 можна тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=281
Пра птушак, якія ўключаны ў яго, гл. тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=143
Падзяліся артыкулам у сацсетках: