Google Earth абновіць спадарожнікавыя здымкі Зямлі

ад 18 верасня 2007 года

Кампанія DigitalGlobe, якая прадстаўляе спадарожнікавыя фатаграфіі для праекту Google Earth,, плануе ў аўторак запусціць новы спадарожнік WorldView I. Генеральны дырэктар Digital Globe Джылл Сміт (Jill Smith) заявіў, што гэты спадарожнік зможа фатаграфаваць у дзень да 600 тысяч квадратных кіламетраў паверхні планеты з разрашэннем да 2 метраў. Апарат Quickbird, запушчаны кампаніяй у 2001 годзе, працуе ў некалькі раз павольней і з горшым разрашэннем.

За WorldView I у канцы 2008 году рушыць услед WorldView II , і тады, па словах Сміта, з дапамогай усіх трох спадарожнікаў DigitalGlobe будзе атрымоўваць здымкі з паверхні каля мільёна квадратных метраў штодня.

Па ўмовах дамовы з Міністэрствам абароны ЗША, DigitalGlobe мае права прадаваць фатаграфіі з разрашэнне м да 50 см .

18-09-2007

Крыніца: www . svabodanews . ru



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: