Малы грыцук паставіў новы рэкорд беспадачнага пералёту!

ад 19 верасня 2007 года

Малы грыцук (Limosa lapponica) з умоўным імем E7, які стаўся знакамітым дзякуючы свайму вясноваму рэкорднаму безпасадачнаму пералёту, нядаўна пабіў свой жа рэкорд! У гэты раз пад час міграцыі з месцаў гнездавання на Алясцы ў Новую Зеландыю на месцы зімоўкі. І спадарожнікавая тэлеметрыя пацвердзіла “ўсталяванне” новага выніку. На працягу сямі месяцаў гэты малы грыцук праляцеў 29.000 км – вяртаючыся з зімоўкі ў Новай Зеландыі, праз Кітай на Аляску, а зараз назад у Новую Зеландыю. Новы рэкордны безпасадачны пералёт адбываўся на працягу 8 дзён пад час пералёту праз Ціхі акіян на адлегласць у 11.600 км! Малы грыцук паставіў новы рэкорд беспадачнага пералёту!

“ Грыцукі робяцца дарослымі ва ўзросце 3-4 гадоў, і многія жывуць больш за 20 гадоў. Калі мы прымем, што для малых грыцукоў 29.000 км гэта сярэдняя адлегласць, якую яны пралятаюць на працягу году, атрымліваецца, што за ўсё жыццё птушкі пралятаюць каля 500.000 км” – гаворыцца ў сувязі з падзеяй у заяве Службы геалагічнай разведкі ЗША ( US Geological Survey ).

Атрыманыя вынікі паказваюць важнасьць даследаванняў, зробленых з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў для аховы прыроды. Але таксама высвечваюць вялікую залежнасць мігрыруючых птушак ад пагроз, якія існуюць па ўсім Свеце.

“Малы грыцук ёсць толькі адным прыкладам сярод сотняў мігрыруючых відаў птушак, якія робяць такія значныя вандроўкі штогод,” – сказаў д-р Вікі Джоўнс ( Dr Vicky Jones ), супрацоўнік BirdLife па глабальных шляхах міграцый. “Мігрыруючыя птушкі прыпыняюцца ў некалькіх месцах, якія ўтвараюць ланцугі з традыцыйных прыпынкаў. На іх яны могуць узнавіць свае сілы пад час адпачынку і харчавання, каб потым ляцець далей. Але ў глабальных маштабах такія месцы знікаюць або дэградуюць у такой колькасці, што яны парушаюць гэты жыццёва неабходны ланцуг і прыводзяць да зніжэння колькасці многіх мігрыруючых відаў. “

Так, напрыклад, малыя грыцукі пад час сваіх міграцый могуць быць злучаны з 20 краінамі. З 2006 году грыцукі з перадатчыкамі прыпыняліся ў 11 краінах.

“І хаця кожная краіна нясе адказнасць за міграцыю гэтых птушак над сваёй тэрыторыяй, толькі супраца на міжнародным узроўні зможа забяспечыць сапраўдную бяспеку /пярнатым вандроўнікам/.“ – працягвае д-р Джоўнс.

Грыцук E7 атрымаў цёплую сустрэчу ў Новай Зеландыі.

"Мас-медыі з нагоды прылёту Е7 дапамаглі людзям з усяго Свету адчуць магію птушыных міграцый” – пракаментаваў падзеі Міхаэль Шабо ( Michael Szabo ) з арганізацыі Forest & Bird ( BirdLife у Новай Зеландыі).

Даследаванне малых грыцукоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў ёсць часткай праекту “Міграцыі ціхаакіянскіх прыбярэжных птушак” ( Pacific Shorebird Migration Project ); у якім удзельнічаюць навукоўцы з PRBO Conservation Science , the US Geological Survey ( USGS ) Alaska Science Centre , Massey University і The University of Auckland (абодва апошнія – з Новай Зеландыі). Працы фундуюць USGS, the David and Lucile Packard Foundation і US Fish and Wildlife Service.

17-09-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак малога грыцука з www.oiseauxqc.org

Пра першы рэкорд гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=102



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: