Падпішы петыцыю і дапамажы забараніць

ад 20 верасня 2007 года

Каталонскі ўрад (Каталонія – адна з правінцый Іспаніі) пытаецца прадавіць прыняццё закона, які зробіць легальным “паляванне” на птушак з дапамогай клею, паведамляе SEO/BirdLife (BirdLife у Іспаніі). Такі метад забойства птушак быў адмыслова забаронены еўрапейскімі законамі, таму што ён не выбірае ахвяраў (кожная птушка адпаведнага памеру, якая сядае на галіны, абсмараваныя клеем, фактычна гіне) і цяжка кантраляваць яго прымяненне. У дадатак да гэтага, “у адпаведнасці з традыцыяй”, “паляўнічыя” прыцягваюць ахвяр на абмазаныя клеем дрэвы, прайграючы запісы песняў птушак. Падпішы петыцыю і дапамажы забараніць

Сотні тысяч драздоў, якія мігрыруюць з Паўночнай Еўропы апынуцца пад пагрозай знішчэння кожны год у кастрычніку і лістападзе, калі гэты закон будзе прыняты.

Гэтым жа законам Каталонскі ўрад хоча легалізаваць прымяненьне адной з формаў сетак, якія называюцца ‘ filat ‘: метад “палявання” заключаецца ў тым, каб злапаць птушак у пакрытыя сеткай маленькія “водныя вочкі”, якія прыцягваюць розныя віды. Гэткае “паляванне” таксама адмыслова забаронена ў Іспаніі, бо не дазваляе картраляваць від ахвяры і дзеянні “паляўнічых”.

Каб не дазволіць прыняццё новага закону, іспанскім прыродаахоўным арганізацыям неабходна міжнародная падтрымка.

Зайдзіце на старонку з адпаведнай петыцыяй супраць легалізацыі клею і сетак, запоўніце адмысловыя графы і падпішыце яе: http:// www. gepec. org/ barraca- i- filat/ index_ eng. html

19-09-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак прыклеенага дразда з www.gepec.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: