Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Украінскія эколагі звярнуліся да зорак украінскага шоў-бізнэсу з адкрытым лістом.
Сусветная навіна ад 24 верасня 2007 года
Кіеўскі экалога-культурны цэнтр, Экоправа-Кіеў і Бюро экалагічных расследаванняў (Львоў) звярнуліся праз СМІ да зорак украінскага шоў-бізнэсу з прапановай прыняць удзел у барацьбе супраць т.зв. спартовага палявання і жорсткага абыходжання з жывёламі. Ва ўсім свеце зоркі эстрады і кіно: Пол Макартні, Брыджыт Бардо, Андрыяна Чэлентана, Дэйм Джудзі Дэнч, Ноэл Гэллахер, Памела Андерсон і іншыя выступаюць супраць спартовага палявання і нашэння мяхоў. Пол Макартні з калегамі дамогся забароны ў Вялікабрытаніі традыцыйнага палявання на ліс, Андрыяна Чэлентана сабраў у 1988г. 14 млн. подпісаў італьянцаў супраць палявання.Не так даўно да барацьбы са спартовым паляваннем далучыліся такія вядомыя расійскія зоркі як Лайма Вайкуле , Юры Антонаў, Юры Шаўчук, Алена Камбурова , кампазітар Фёдар Гладкоў і інш. Нажаль, украінскія зоркі пакуль знаходзяцца ўбаку ад гэтага важнага руху. Больш таго, некаторыя з іх самі прапагандуюць жорсткія адносіны да жывёлін, здымаючыся ў кліпах у мяхах — Верка Сярдзючка, Віагра, Таісія Повалій , Руслана. А Ані Лорак нават рэкламуе спартовае паляванне ў сваіх інтэрв’ю.
Прэс-служба Кіеўскага экол ага -культурнага цэнтра
Здымак сэра Пола Макартні з www.britannica.com
Падзяліся артыкулам у сацсетках: