Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Беларусы ня будуць плаціць за афармленьне шэнгенскіх віз !
Сусветная навіна ад 24 верасня 2007 года
На сустрэчы краін «Вышаградзкай чацьвёркі» ў пятніцу абмяркоўвалася візавае пытаньне ў дачыненьні да грамадзян трэціх краін. Прэзыдэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі й Славакіі прынялі рашэньне, што пасьля ўступленьні ў шэнгенскую зону будзе адмененая плата за афармленьне віз. У прыватнасьці, гаворка ішла пра грамадзянаў Украіны й Беларусі, а таксама іншых краін, якія ня ёсьць сябрамі Эўрапейскага Зьвязу. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сказаў. што адмяняць візы для грамадзян трэціх краін рэспубліка ня мае намеру, аднак гатовая выдаваць візы бясплатна.«Нягледзячы на тое, што між намі й кіраўніцтвам Беларусі ёсьць рознагалосьсі, яны не павінны перашкаджаць падарожнічаць звычайным беларусам», — дадаў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі.
24-09-2007
Крыніца: Radio Praha
Падзяліся артыкулам у сацсетках: