Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Чорны» спіс інвазійных інтрадуцэнтаў, забароненых у Еўрапейскім Саюзе
Сусветная навіна ад 19 ліпеня 2016 года
На нашым кантыненце цяпер вядома ажно 12 тысяч відаў-інтрадуцэнтаў і сярод гэтай колькасці 1500 відаў ужо зарэкамендавалі сябе як сур’ёзныя шкоднікі.Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў.
На нашым кантыненце цяпер вядома ажно 12 тысяч відаў-інтрадуцэнтаў і сярод гэтай колькасці 1500 відаў ужо зарэкамендавалі сябе як сур’ёзныя шкоднікі.
З больш чым паўгадовым спазненнем Еўрапейская камісія 13 ліпеня абвесціла, што прыняла распараджэнне, якое пасля апублікавання ўводзіць у жыццё сур’ёзныя абмежаванні на ўвоз, ўтрыманне і перамяшчэнні для шэрагу самых небяспечных відаў інвазійных для Еўропы інтрадуцэнтаў (чужародных відаў) раслін і жывёл.
Узгоднены т.зв. Чорны Спіс можа быць выкарыстаны для прыярытэзацыі відаў па неабходнасці дзеянняў — як гэтага патрабуе міжнародная палітыка па біялагічных інвазіях. Аднак Спіс можна выкарыстаць не толькі для прыняцця важных і своечасовых рашэнняў, але і для выкарыстання як фармальнага індыкатара прагрэсу ў дасягненні пастаўленых мэтаў Канвенцыі па біялагічнай разнастайнасці (Convention on Biological Diversity). Адна з іх кажа пра тое, што “Да 2020 году інвазійныя чужародныя віды павінны быць вызначаныя і прыярытэзаваныя, прыярытэтныя віды мусяць кантралявацца або быць вынішчаныя, прынятыя меры па недапушчэнню іх інтрадукцыі і стварэнню ўстойлівых папуляцый”.
З-за таго, што рэсурсы на ахову прыроды і барацьбу з інвазійнымі інтрадуцэнтамі абмежаваныя, надзвычай важна было вызначыць, якія віды ўжо цяпер або ў бліжэйшай будучыні з’яўляюцца найбольш шкоднымі і аказваюць непапраўнае ўздзеянне на тыя мясцовыя віды і экасістэмы, сярод якіх яны апынуліся па віне чалавека.
Паводле ранейшых рашэнняў Еўрапейскага парламенту і Рады ЕС яшчэ з канца 2014 году, Еўракамісія павінна была прыняць Спіс самых неябспечных відаў-інтрадуцэнтаў яшчэ на пачатку гэтага году. Прычым да самаго распараджэння далучаны доўгачаканы Спіс відаў (гл. ніжэй). Распараджэнне пачынае дзейнічаць пасля яго апублікавання – г.зн. ужо ў бліжэйшы час.
Відаў з гэтага Спісу датычаць наступныя абмежаванні і забароны:
Для пералічаных вышэй забарон ёсць наступныя выключэнні:
Трэба стварыць сістэму, якая зробіць магчымай атрыманне дазволаў для цэнтраў, якія вядуць ці будуць весці навуковыя даследаванні гэтых відаў, альбо для выкарыстання для істотных медычных мэтаў пры ўмове, што будуць выканнаныя абмежаванні па іх ізаляцыі і папярэджанню ўцечкі.
Таксама краіны ЕС пасля індывідуальнага дазволу ад Еўракамісіі могуць выдаваць дазволы на правядзенне іншых дзеянняў, чым пералічаныя вышэй (напрыклад, на ператрымку нежаданых жывёл забароненых відаў у спецыяльных цэнтрах).
Гандлёвае выкарыстанне ўжо інтрадукаваных у краіне відаў будзе магчымым толькі часова толькі калі мэтай з’яўляецца іх знішчэнне, кантроль альбо ізаляцыя папуляцыі, на аснове дэталёвага тлумачэння і пад умовай, што будуць прыняты адпаведныя меры каб пазбегнуць далейшага іх распаўсюджання.
Хаця распараджэнне Еўракамісіі наўпрост дзейнічае ва ўсіх краінах ЕС, для яго паспяховай рэалізацыі краіны павінны увесці шмат уласных прававых рэгуляцый і арганізацыйных рашэнняў, а таксама прадпрыняць адпаведныя дзеянні. На працягу наступных 18 месяцаў неабходна стварыць сістэму нагляду, ў якой будуць назапашвацца дадзеныя аб распаўсюджанні і сустрэчах забароненых відаў, выяўленне шляхоў іх непераднамеранага распаўсюджання або распаўсюду і вызначэнне прыярытэтных для супрацьдзеяння відаў. Для такіх відаў на працягу трох наступных гадоў трэба будзе прыняць і распачаць рэалізоўваць планы дзеянняў.
Акрамя гэтага, кожная краіна абавязана правесці адпаведныя адукацыйныя і інфармацыйныя кампаніі пра расліны і жывёл з Чорнага спісу, каб папярэдзіць іх далейшае распаўсюджанне.
“Чорны” Спіс інвазійных інтрадуцэнтаў, забароненых у ЕС:
Расліны
Безхрыбетныя жывёлы
Рыбы
Амфібіі
Рэптыліі
Птушкі
Звяры
Паводле www.ginacegatunki.pl падрыхтаваў Дз. Вінчэўскі , www.birdwatch.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: