Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
EuroBirdPortal прадставіў шыкоўную версію візуалізацыі дадзеных па птушках Еўропы
Сусветная навіна ад 15 студзеня 2018 года
Прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 года! Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council(EBCC)) прадставіў вельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP).
Дзякуючы выкарыстанню 40 мільёнаў звестак па рэгістрацыі 105 відаў птушак, дададзеных у сістэму за 2016 год, ужо можна карыстацца анімаванымі мапамі для знаходжання гэтых відаў на працягу сямі гадоў – пачынаючы з 2010 года. Цяпер гэты праект рэальна прэтэндуе на першае месца па колькасці і дынаміцы збору дадзеных па біяразнастайнасці ў Еўропе сярод усіх, якія развіваюцца і існуюць дзякуючы “народнай навуцы” (citizen science).
У стварэнні ЕВР удзельнічае 81 арганізацыя з 29 еўрапейскіх краін, якія прадставілі звесткі, атрыманыя прыкладна ад 100 тысяч бёдвочараў. Гэта, у асноўным, базы дадзеных па біяразнастайнасці з асобных краін.
Такі амаль агульнаеўрапейскі маштаб дазваляе з іншага, больш высокага ўзроўню абагульнення паглядзець на сабраныя асобнымі краінамі дадзеныя,на феналогію, сезонныя асаблівасці скапленняў, міграцыі і месцы гнездавання розных відаў, а таксама змены ў іх у розныя прамежкі часу.
Для 105 відаў птушак даступныя камбінацыі патыднёвага іх месцазнаходжання ў Еўропе на мапах дзевяці тыпаў з кліматычнымі дадзенымі ў тым ліку. Таксама магчыма выбраць дзве анімаваныя мапы любога тыпу за любы час і параўнаць іх у адным акне. Такім чынам, агульныя камбінацыі магчымых да выкарыстання мапаў складаюць больш за 30 мільёнаў!
Акрамя апісаных вышэй магчымасцяў, цяпер можна набліжаць ці аддаляць мапы (зуміраваць) і нават распаўсюджваць іх у электронным выглядзе (embedding options). Акрамя ўключанай раней 21 краіны, цяпер дададзеныя таксама дадзеныя з Балгарыі, Кіпра, Эстоніі, Грэцыі, Вегрыі, Ізраіля, Румыніі і Турцыі.
Усе гэтыя рэвалюцыйныя змены сталі магчымымі дзякуючы праекту LIFE, атрыманаму ад Еўракамісіі ў 2016 годзе.
Наведайце партал і здзівіцеся: EuroBirdPortal website.
Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзмітры Вінчэўскідля birdwatch.by.
Прыклад мапы па размяшчэнні шэрага жураўля на пачатак студзеня за сем гадоў з www.eurobirdportal.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: