Новы від птушак апісаны ў Бразіліі

ад 10 кастрычніка 2007 года

Новы від мурашынага крапіўніка знойдзены ў Багіі (Bahia), Бразілія, і нядаўна быў апісаны ў часопісе Zootaxa (1). Сінкорскі мурашыны крапіўнік (Sincorá Antwren) Formicivora grantsaui знойдзены толькі сярод расліннай асацыяцыі campo rupestre ў гарах Serra do Sincorá на вышыні ад 850 да 1100 м над узроўнем мора ў раёне Chapada Diamantina.Новы від птушак апісаны ў Бразіліі

Гэта важны рэгіён таксама для іншых малараспаўсюджаных відаў птушак, такіх як шэраспіны тахур’і ( Polystictus superciliaris ) і бледнагорлы папмпасавы ўюрок ( Embernagra longicauda ) .

Птушкі новага для навукі віду ўпершыню былі заўважаны ў 1997г., яны блізкія да віду ржава-спінага мурашынага крапіўніка ( Formicivora rufa ) , з каторым часам жывуць сімпатрычна (г.зн. арэалы перакрываюцца). Віды нязначна адрозніваюцца апярэннем, але маюць розныя пазыўкі і песні, акрамя гэтага, віды выкарыстоўваюць розныя біятопы. Formicivora grantsaui сустракаецца на скалістых россыпах у расліннасці campo rupestre , а F . rufa жыве ў блізляжачай саванне. Калі відавы статус для Formicivora grantsaui будзе пацверджаны, гэтае адкрыццё падкрэсліць важнасць для даследчыкаў характарыстык вакалізацыі і біятапічнага выбару пад час вызначэння новых відаў.

"Калі /апісаныя птушкі/ будуць прызнаны за новы від, жыццёва неабходна вызначыць іх прыродаахоўны статус і любыя магчымыя пагрозы /іх існаванню/. Будзе нейкая сумная іронія /лёсу/, калі новаапісаны мурашыны крапіўнік атрымае статус віду, якому пагражае знікненне” – пракаментаваў падзею д-р Сц’юарт Батчэрт ( Dr Stuart Butchart ) каардынатар Глабальнай відавой праграмы BirdLife International .

Ці сапраўды Сінкорскі мурашыны крапіўнік мае відавы статус, будзе разглядаць Паўднёва-Амерыканскі камітэт па класіфікацыі Амерыканскага орніталагічнага звязу ( AOU ). Калі статус будзе афіцыйна зацверджаны, BirdLife зможа ацаніць рыск знікнення новага віду для Чырвонага Спісу МСАП (Міжнароднага Саюзу аховы прыроды).

(1) LUIZ PEDREIRA GONZAGA, ANDRÉ M. P. CARVALHAES & DANTE R. C. BUZZETTI. 2007. A new species of Formicivora antwren from the Chapada Diamantina, eastern (Aves: Passeriformes: Thamnophilidae). Zootaxa 1473: 25–44

08-10-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак Sidnei Sampaio /BirdLife



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: