Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Плямістасць птушыных яeк можа быць індыкатарам падвышанага ўтрымання ДДТ
Сусветная навіна ад 10 кастрычніка 2007 года
Даследаванні паказалі, што плямістасць птушыных яек узмацняецца, калі ў самкі назіраецца недахоп кальцыя, а калі імунная сістэма самкі парушаная, шкарлупіна набывае сіне-зялёнае адценне. Наяўнасць ДДТ прыводзіць да падвышанай крохкасці шкарлупіны, што таксама выклікаецца недахопам кальцыя.Гэтыя адкрыцці падштурхнулі Эндру Гослера (Andrew Gosler) і групу біёлагаў Оксфардскага ўніверсітэта, Вялікабрытанія (University of Oxford ) прааналізаваць яйкі, падвергнутыя ўздзеянню ДДТ (д ы хлор -д ы фен і л -тр ы хлормет ы лметан ), вельмі атрутнага рэчыва, інсектыцыду, выкарыстанне якога было забароненае ў краінах Заходняй Еўропы ў 1970-е гады.
Адна з праблем, створаных ДДТ — істанчэнне яечнай шкарлупіны птушак, што прыводзіць да ўтварэння трэшчынаў і немагчымасці далейшай інкубацыі яек – яны проста лопаюць пад самкай . Белагаловыя а рланы , сокалы- падарожнікі , каліфарнійскія кондары і шмат іншых віда ў птушак былі блізкія да знікнення з-за выкарыстанн я чалавекам ДДТ.
У даследаванні брытанскіх біёлагаў былі прааналізаваныя 49 я е к шуля коў- карагольчы каў ( Accipiter nisus ) , сабраных з кінутых гнёздаў па ўсёй Вялікабрытаніі ў 1996 г. Даследаванні паказалі хімічную канцэнтрацыю ДДТ ад 10 да 300 частак на мільён (p.p.m.) па аб`ёме, што сведчыць аб тым, што альбо працягвалася незакон нае выкарыстанне ДДТ у некаторых раёнах, альбо існуе небяспеч нае захаванне ў навакольным асяроддзі вялікіх канцэнтарцый гэтага інсектыцыду. Канцэнтрацыя больш 200 p.p.m. робіць шкарлупіну ломкай.
Атрыманыя вынікі вельмі патрэбныя. У сувязі з барацьбой з малярыяй, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) ухваліла выкарыстанне ДДТ у раёнах, дзе захворванне мае характар эпідэміі. Хоць важна спыніць рост захворвання малярыяй, навукоўцы занепакоеныя забруджваннем навакольнага асяроддзя гэтым стойкім да распаду пестыцыдам . Сёння дакладна не вядома , колькі ДДТ трапляе ў сцёкавыя воды і застаецца ў экасістэме. Навукоўцы лічаць, што незалежна ад рэкамендацый САЗ , неабходна кантраляваць экасістэмы на наяўнасць ДДТ.
Звычайна адзіным спосабам праверкі на наяўнасць ДДТ быў кантроль таўшчыні шкарлупіны і правядзенне хімічных даследаван няў. Гэта складана, паколькі фрагменты яечнай шкарлупіны застаюцца ў дзікай прыродзе непрацяглы час. Калі колер я е к сапраўды можна выкарыстаць замест складаных даследаванняў, кантроль узроўня ДДТ будзе значна спрошчаны.
10-10-2007
Крыніца: www . svobodanews . ru паводле www . nature . com
Малюнак яек шуляка-карагольчыка з A HISTORY OF BRITISH BIRDS by SEEBOHM, HENRY. Porter & Dulau, London : 1883-85. паводле www.lowryjames.com
Падзяліся артыкулам у сацсетках: