Стыпендыі на навучаньне ў ЗША

ад 11 кастрычніка 2007 года

Wesleyan University, Meddleton, Connecticut абвяшчае аб стыпэндыі для замежных абітурыентаў. Стыпэндыя поўнасьцю альбо часткова кампэнсуе выдаткі на адукацыю. Сярэдні памер стыпэндыі — $38,400. Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў — 1 студзеня 2008 г.

Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: www.weslyan.edu/admission/international/ .

Calvin College , Grand Rapids , MI абвяшчае аб стыпэндыі для тых, хто паступае на першы курс, у памеры ад $7,500-12,000 (частковая аплата навучаньня).

Патрабаваньні да кандыдатаў: TOEFL альбо IELTS 550 (6.5), SAT — 940.

Тэрмін падачы анкеты – да 1 красавіка 2008 г .

Падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: www.calvin.edu/prospective/place/international.htm.amcenter.by .

Паводле рассылкі БАСР



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: