Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Індыі апісана самая маленькая наземная хрыбетная жывёла
Сусветная навіна ад 13 кастрычніка 2007 года
Група індыйскіх заолагаў пад кіраўніцтвам С.Д. Біджу (S.D. Biju) з Дэлійскага ўніверсітэту (Delhi University) адкрыла невядомы раней від жаб, якія аказаліся самымі дробнымі наземнымі хрыбетнымі жывёламі, паведамляе Science Daily. Даўжыня дарослых cамцоў не перавышае 10 мм. Новы від атрымаў назву Nyctibatrachus minimus, якая адлюстроўвае яго мініяцюрнасць і начны лад жыцця. Жабкі насяляюць лясны подсціл вільготных трапічных лясоў на схілах гор Заходнія Гхаты (Western Ghats) у індыйскім штаце Керала.Раней Біджу з калегамі ўжо апісалі новыя віды бясхвостых амфібій у Заходніх Гхатах на захадзе Індыі: пурпурную жабу ( Nasikabatrachus ) і першы для краіны від палогавай жабы ( Philautus nerostagona ).
Усяго ў Індыі жыве 2400 відаў наземных хрыбетных жывёл (акрамя касцістых рыб). З іх 218 — бясхвостыя амфібіі.
Артыкул пра адкрыццё нядаўна быў апублікаваны ў часопісе the Journal Current Science .
12-10-2007
Паводле www . svobodanews . ru i www . sciencedaily . com
Здымак University of Delhi
Пра новы від птушак, апісаны ў Бразіліі, гл.тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=331
Падзяліся артыкулам у сацсетках: