Жорж Луі ле Клерк дэ Б’юффон (1707-1788). Да 300-годдзя з дня народзінаў.

ад 17 кастрычніка 2007 года

У гэтым годзе мы адзначаем яшчэ адзін трохсотгадовы юбілей. Б’юффон для прыродазнаўства XVIII стагоддзя фігура не меней велічная, чым Ліннэй, але, у адрозненне ад апошняга, французcкі навуковец не толькі не прызнаваў чароўнага пачатку ў стварэнні свету, але і ўсё сваё жыццё, ўсе свае даследаванні прысвяціў вызваленню навукі ад метафізікі і тэалогіі, распрацоўцы і пабудове натуральнанавуковых тэорый паходжання Зямлі, жывёл, раслін і чалавека.

Жорж Луі ле Клерк дэ Б’юффон (1707-1788). Да 300-годдзя з дня народзінаў.Жыццё і дзейнасць Жорж Луі Мар’і ле Клерк, граф дэ Б’юффон ( Georges Louis Marie le Clerc , Comte de Buffon ) быў старэйшым з пяці дзяцей багатага бургундзкага абшарніка Бэнджаміна ле Клерка ( Benjamin le Clerc ) і нарадзіўся ў Montbar 7 верасня 1707 г.. Трое яго братоў вы бра лі духоўную кар`еру і дасягнулі высокага становішча ў царкоўнай іерархіі. Жоржа Луі ж чака ў іншы лёс. У 10 гадоў хлопчыка ад д алі ў езуіцку ю школу ў Д ы жоне , куды незадоўга да гэтага перабралася ўся сям`я. Вучыўся ён даволі слаба , і адзінае, што цікавіла яго ў то час, была матэматыка. Бацька Б ’ юффона жадаў, каб старэйшы сын стаў юрыстам, таму пасля школы юнак тры або чатыры года вывучаў права. Аднак захапленне матэматыкай і натуральнымі навукамі перамагло , і ў 1728 г . Жорж Луі перабраўся ў Анж э р , дзе прыступіў да заняткаў па медыцыне, батаніцы і матэматыцы. У 1730 г . з-за ўдзел у ў нелегальнай дуэлі яму прыйшлося збегчы з Францыі. Н а шчасц е , ён пазнаёміўся з маладым герцагам К і нгст а н скім (вялікім аматарам фізікі) і яго настаўнікам Натан і элем Х і кман а м , і адправіўся разам з імі ў працяглае падарожжа. На радзіму Бюффон вярнуўся толькі праз два г а д ы . За гэты час памер ла яго маці, пакінуўшы сыну ў спадчыну ўласны маёнтак з гадавым даходам у £12 000. Аднак вялізарнае багацце не сапсавала 21-гадовага юнака. Скарыстаўшыся і м, Б ’ юффон нейкі час падарожнічаў па Італіі і Англіі , а потым, насуперак волі бацькі, пасяліўся ў Парыжы. Тут ён даволі хутка набыў вядомасць як у палітычных, так і ў навуковых кругах. Ужо ў 1734 г . за свае матэматычныя даследаванні, асабліва ў вобласці тэорыі імавер насцяў, ён быў абраны ў Парыскую акадэмію натуральных навук. Але матэматыкай сфера яго інтарэсаў не абмяжоўвалася. Ён вывучаў батаніку, лес а водств а , назіраў за размнажэннем жывёл, праводзіў фізічныя доследы. І акрамя таго пераклаў "Метад флюксій і бясконцыя шэрагі" І.Ньютана і "Раслінную статыку" З.Гэйлса. Новы этап у жыцці Б’юффона пачаўся ў 1739 г, калі ён быў прызначаны інтэндантам каралеўскага саду ( Jardin du Roi ) замест свайго сябра Д’ю Фэя ( Du Fay ), які на перад сконам рэкамэндаваў замест сябе Б’юффона. Б’юффон займаў гэты пост таксама да самага скону — амаль 50 гадоў, і ўсе яны прайшлі ў інтэнсіўнай, напружанай працы! [SCREEN:0] Першыя 15 тамоў працы ўсяго жыцця — "Натуральнай гісторыі" ,(` L ` Histoire Naturelle `), апублікаванай паміж 1749 і 1767гг., ён прысвяціў сваёй тэорыі ўзнікнення Зямлі, жыцця і чалавека. Гэта была супольная праца з Дабэнтонам ( Daubenton ), доктарам з роднай вёскі Б’юффона. Бо навуковую частку выканаў менавіта Дабэнтон, які меў вялікія анатамічныя веды і падрыхтаваў дакладнае апісанне ўсіх жывёл, якія ўпаміналіся ў кнігах. Аднак Б’юффон праігнараваў ролю калегі і апошні парваў з ім усе сувязі. Пазней былі напісаны 9 тамоў пра птушак. Потым з’явілася “Гісторыя мінералаў” у 5 тамах, і, нарэшце, 7 тамоў “Дадаткаў” (` Supplements ’), апошні з якіх выйшаў з друку праз год па смерці навукоўца. [SCREEN:1] Кожную вясну Бюффон з`яжджаў у маёнтак Монбар, дзе нарадзіўся, а восень і зіму заўсёды праводзіў у Парыжы. Але дзе б ён ні знаходзіўся, заўсёды старан на планаваў свой дзень. Уставаў Б ’ юффон на золку і да поўдня займаўся навуковымі даследаваннямі. Затым наступа ла чарг а фінансавай дзейнасці і дзелавых сустрэч. За доўгія гады яму атрымалася амаль удвая павялічыць тэрыторыю каралеўскага саду, апублікаваць мноства навуковых артыкул аў па самых розных тэмах, напісаць 36- томн ую "Натуральную гісторыю" і значна прымножыць свой капітал . Б ’ юффон стаў чальцом шматлікіх навуковых акадэмій, у тым ліку Пецярбургскай, атрымаў ад Л уі XVI шляхецкую годнасць , а яго статуя, вырабленая па замове караля , яшчэ пры жыцці навукоўца была пастаўленая перад уваходам у каралеўскі Кабінет натуральнай гісторыі. У 1753 г Бюффон стаў чальцом Французскай акадэміі — адным з "40 несмяротных". Аднак у жыцці ён быў ганарлівым і напышлівым чалавекам. Аднойчы ён сказаў наступнае: “Я ведаю толькі пяць вялікіх геніяў: Ньютана, Бэкана, Лейбніца, Монтэск’е і сябе” (" I know but five great geniuses — Newton , Bacon , Leibnitz , Montesquieu , and myself .") Навуковыя погляды У працах Б ’ юффона па натуральнай гісторыі вядучай была думка аб натуральным паходжанні навакольнага свету. Ён цалкам адпрэчваў умяшанне ў гэты працэс якія-небудзь тагасветных сіл. Навука, па яго меркаванню, павінна засноўвацца не на веры, а на законах, якія выводзяцца з самой прыроды. Так, Б ’ юффон адмаўляў ідэю Ньют а на аб чароўным узнікненні Сонечнай сістэмы, прапанаваўшы на гэты конт уласную гіпотэзу : н ейкая камета, праляцеўшы ў непасрэднай блізкасці ад Сонца, адарвала яго частку, з якой і сфармаваліся планеты і іх спадарожнікі. Уся наступная гісторыя З я млі разглядалася ім як чарада заканамерна змяняючых адн а адн у эпох аў : паступовае астыванне планеты і ўтварэнне зямной кары; кандэнсацыя вільгаці на яе паверхні і ўзнікненне акіяна, зараджэнне ў ім жыцц я ; з`яўленне сушы (спачатку ў выглядзе адзінага мацерыка) і сухапутных жывёл; канчатковы падзел кантынентаў і фармаванне іх сучаснага аблічча; паходжанне чалавека. Гэтая канцэпцыя была адной з першых спроб аў даць не толькі натуральнанавуковае тлумачэнне гісторыі Зямлі, але і яе ўніверсальную храналогію, суадн о с я чы біялагічныя фактары з геалагічнымі, што дазволіла шматлікім гісторыкам навукі лічыць Б ’ юффона адным з родапачынальнікаў сучаснай глабальнай экалогіі. Зыходзячы са сваёй гіпотэзы, Б ’ юффон паспрабаваў эксперыментальна ўсталяваць узрост З я млі. Вызначыўшы, наколькі час астуджэння шарыкаў з розных матэрыялаў залежыць ад велічыні іх дыяметр аў, Б ’ юффон прыйшоў да высновы, што Зямля існуе не меней 75 тыс яч гадоў. Трош кі пазней, удакладніўшы свае разлікі, Б ’ юффон атрымаў іншае значэнне — 3 млн. гадоў. Але гэтую лічбу ён нават не рызыкнуў апублікаваць — яна захавалася толькі ў чарнавіках. Справа ў тым, што, паводле біблейскіх паданняў, свет быў створаны паміж VI і IV тысячагоддзямі да нараджэння Хрыстова. 75 тыс яч гадоў і то было занадта смела! Рэакцыя царквы на гэтую дату была рэзка адмоўнай, зрэшты, як і на ўсю гіпотэзу Б ’ юффона . З`явілася нават ананімная брашура, у якой навукоўца вінавацілі ледзь не ў бязбожнасці: "У то й час , як іншыя пісьменнікі, забаўляючы нас гісторыяй асобнай казуркі, умеюць узнесці нас думкай да Творцы, пан Б ’ юффон , тлумачачы стварэнне свету, дазваляе нам амаль не заўваж аць Творцу". Б ’ юффон развіваў і ўласную канцэпцыю паходжання жыцця на Зямлі, сучаснага распаўсюджвання жывёл на нашай планеце і іх разнастайнасці. Ён цалкам адпрэчваў метафізічныя ідэі пр э ф а рм і зм у , гэта значыць пр э д існаванн я зародкаў у бацькоўскім арганізме і схіляўся да погляд аў тых, хто сцвярджаў, што за фармаванне зародкаў адказвае адмысловае "пажыўнае рэчыва", якое складаецца з арганічных малекул. Такія малекулы, з`явіўшыся ў працэсе развіцця Зямлі, меркаваў далей Б ’ юффон , сталі аб`ядноўвацца, утв а ра ю чы арганізмы. Мног ія з іх зніклі, бо не былі прыстасаваныя да навакольнага асяроддзя. Спачатку, калі планета была яшчэ вельмі гарач а й, выжыць на ёй маглі толькі вельмі буйныя жывёліы. Па меры таго , як Зямля астывала, яны паступова сыходзілі з Паўночнага полюсу да экватара. Але ў канцы канцоў прыродныя ўмовы сталі для іх настолькі неспрыяльнымі, што яны вы мерлі. Вось чаму, тлумачыў Б ’ юффон , рэшткі гіганцкіх жывёл аў знаходзяць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У той жа час з арганічных малекул, якія захаваліся ў паўночных рэгіёнах, утвараліся ўсе больш і больш др о бныя жывёлы. Зарадзіўшыся ў Сібіры, яны пранікалі ў Азію, Паўночную Амерыку, а таксама праз паўднёвую Еўропу — у Афрыку. Толькі ў Паўднёвую Амерыку яны не патрапілі, таму і фа у на там такая арыгінальная. Чым драбней былі жывёлы, тым хутчэй яны размн а ж а ліся і тым больш іх віда ў узнікала ў працэсе міграцыі. Адпаведна, віда ў буйных жывёл з`яўлялася значна менш. [SCREEN:2] Б ’ юффон адным з першых сфармуляваў біялагічны крытэр в і ду — да яго аднос яцца толькі тыя істоты, якія, спарваючыся, працягваюць свой род і захоўваюць рысы, уласцівыя дадзенаму в і ду. Нараджэнне стэрыльна й , не здольна й размн а жацца, істот ы (тако й , як мул) азначае, што яго бацькі належаць да розных в і даў. Паводле Б ’ юффона , падабенства ў знешнім абліччы і ўнутранай буд ове жывёл крытэрам в і ду лічыць нельга — сапраўды, мул значна больш падобны на каня, чым кучаравы спаніэль на ангельска га хорта. Па Б ’ юффону , в і д — гэта адзіная сістэматычная катэгорыя, рэальна наяўная ў прыродзе. Усё астатнія, сямействы , напрыклад, — прыдуманыя толькі для выгоды тых, хто класіфікуе жывыя арганізмы, спрабуючы ўціснуць гэты най разнастайнейш ы свет у даволі штучныя схемы. І тут Б ’ юффон досыць паслядоўна змага ўся з любымі праявамі метафізікі. Для Л і нн э я , стваральніка біялагічнай с і стемат ы к і (біяграфію гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=166 ) , в і ды былі нязменны мі . У сваім пошуку дасканалай сістэмы класіфікацыі ён імкнуўся зразумець і прадставіць чароўны план Творцы (падрабязней гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=209 ) . Менавіта гэта, відаць, і выклікала найбольшыя пярэчанні Б ’ юффона . Сам Б ’ юффон склаў класіфікацыю, якую лічыў значна прасцейш ай , прыемнай, карыснай і ані больш абстрактнай, чым любая іншая. У ёй сабаку адводзілася месца за канём, таму што ў рэчаіснасці так і адбываецца — сабака заўсёды бяжыць за канём. Ад сю ль відавочна, што сістэма Б ’ юффона засноўвалася не на навуковых фактах, а на агульных і досыць суб`ектыўных погляда х аб значнасці тых або іншых аб`ектаў. Многія даследчыкі нават не лічаць яго Натуралістам і галоўнай заслугай Б’юффона называюць вялізарны літаратурны талент і тое, што менавіта ён зрабіў натуральную гісторыю надзвычай папулярнай і цікавай для паспалітых людзей. Яго творы былі амаль таксама папулярны, як кнігі Вальтэра і Руссо. У XVIII-XIX стагоддзях працы Б ’ юффона , выключна важныя дзякуючы іх разнастайнасці, арыгінальнасці і ступені ўздзеяння на сучаснікаў, выдаваліся вялізнымі наклад амі ва ўсіх еўрапейскіх краінах. З імі быў знакам ы кожны паважа ючы сябе навуковец. З тых часоў прайшло шмат гадоў, адны ідэі Б ’ юффона пацвердзіліся, іншыя аказа ліся няслушны мі , але тым не менш аб Б ’ юффоне памятаюць, імя яго не забыта. Аб ім пішуць у школьных падручніках і навуко вых артыкул ах . І справа тут не ў дэталях, правільнасці або памылкова сці яго гіпотэз, а ў тым, што ён заклаў асновы сучаснага прыродазнаўства, адным з першых паспрабаваў стварыць яго цэласную сістэму. Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ) Паводле артыкулаў з www.free-time.ru і Spencer-a Trotter-a з www.gutenberg.org Партрэт дэ Б’юффона з www.krugosvet.ru



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: