Арнольд Шварцнэггер дапамагае выратаваць каліфарнійскіх кондараў

ад 18 кастрычніка 2007 года

Ад’юбонаўскае таварыства (Audubon) (BirdLife у ЗША) горача вітала рашэнне губэрнатара Каліфорніі Арнольда Шварцнэггера падпісаць новы закон, які забараняе выкарыстанне свінцовай амуніцыі для палявання на вялікую дзічыну там, дзе распаўсюджаны каліфарнійскі кондар (Gymnogyps californianus).Арнольд Шварцнэггер дапамагае выратаваць каліфарнійскіх кондараў

Толькі што падпісаны Акт Рыдлі-Тры па ахове кондараў ( Ridley — Tree Condor Conservation Act ) будзе абавязваць ужываць любую паляўнічую амуніцыю без свінца, калі яна выкарыстоўваецца для палявання на вялікую дзічыну або каётаў на некалькіх тэрыторыях у межах штату.

Шварцнэггер праігнараваў супраціў Дэпартамэнту рыбалоўства і палявання штату і падпісаў новы біль пад нумарам AB 821 у мінулую суботу.

“Гэта – вялікі дзень для каліфарнійскага кондара і штата Каліфорнія” – сказаў Гленн Олсон ( Glenn Olson ), выканаўчы дырэктар Audubon California . “Я хачу падзякаваць губернатара Шварцнэггера за падпісанне Акту Рыдлі-Тры па ахове кондараў і яшчэ адзін крок, які вывеў наш штат на лідзіруючыя пазыцыі ў ахове прыроды”.

Выпадковае праглынанне свінца пад час харчавання загінулымі жывёламі было галоўным фактарам, які прывёў да поўнага знікнення віду ў дзікай прыродзе ў 1987г., калі апошнія 6 дзікіх кондараў былі адлоўлены для праграмы іх развядзення ў няволі і наступнай рэінтрадукцыі. Цяпер у прыродзе жывуць 70 выпушчаных кондараў.

Аднак від застаецца “крытычна пагражаемым” ( Critically Endangered ) у Чырвоным Спісе Міжнароднага Саюзу аховы прыроды (МСАП).
Таварыства Audubon California , якое працяглы час змагалася за выратаванне каліфарнійскага кондара, ужо абвесціла новы закон найбольш важным крокам насустрач выратаванню гэтага віду, зробленым за апошнія гады. Гэта – сапраўдная перамога, таму што тры апошнія кампаніі за падпісанне акту скончыліся няўдачай.

“Новы закон ясна паказвае, што крэатыўныя рашэнні магчымыя ў найбольш важных справах аховы асяроддзя. І тое, што каліфарнійцы могуць не выбіраць паміж аховай дзікай прыроды і рэкрэацыяй, такой, як паляванне, /- таксама выдатна/” – дадаў Олсон.

16-10-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку з www. birdlife. org – каліфарнійскі кондар – найвялікшая лятаючая птушка Свету.

Прачытаць пра іншыя пагрозы каліфарнійскаму кондару і іх вырашэнне можна тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=268

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=69

Пра “рэстараны” для грыфаў гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: