Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Паўднёвакітайскі тыгр аднойдзены праз сорак тры гады
Сусветная навіна ад 19 кастрычніка 2007 года
У Кітаі зарэгістраваны паўднёвакітайскі тыгр (Panthera tigris amoyensis), які апошнія больш за 40 гадоў быў вядомы толькі ў заапарках, паведамляе BBC. Папярэдні раз гэты падвід тыгра назіраўся ў дзікай прыродзе ў 1964 годзе. Здымкі маладога драпежніка — 70 выразных кадраў — зрабіў у правінцыі Шаньсі у пачатку кастрычніка кітайскі фермер Чжоў Чжэнлун (Zhou Zhenglong).Адважны фот апаляўнічы ў жо атрымаў абвешчаную прэмію ў памеры прыкладна 2,6 тысячы даляраў ад кіравання лясной гаспадаркі правінцыі.
Зараз кітайскія заолагі праводзяць маштабнае даследаванне, каб ацаніць колькасць тыграў і ўсталяваць тэрыторыю іх месцапражывання. Гэтая тэрыторыя будзе ўзятая дзяржавай пад ахову. Паўднёвакітайскі тыгр ёсць адн ым з шасці падвідаў тыгр а, якія захаваліся ў прыродзе. Яшчэ тры падвіда — яванскі, каспійскі і балійскі — да нашага часу былі цалкам знішчаныя чалавекам.
19-10-2007
Крыніца: www . svobodanews . ru
Здымак з www.eaglechina.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: