Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Кітаі знойдзены дыназаўр, падобны на страўса
Сусветная навіна ад 20 кастрычніка 2007 года
Гіганцкі, птушкападобны дыназаўр, знойдзены ў Кітаі, быў класіфікаваны як новы від Gigantoraptor erlianensis. Дыназаўр названы па месцы знаходкі — у раёне Эрлянь правінцыі Ўнутраная Манголія. Косці выкапня з эпохі позняга крэйдавага перыяду (гэта каля 85 мільёнаў гадоў назад), былі выяўленыя выпадкова ў красавіку 2005 года, пад час здымак японскага дакументальнага фільма. Атрымалася ўсталяваць памеры новага дыназаўру: каля 5 метраў у вышыню, 8 метраў у даўжыню, вышыня сцягна 3,5 метра, важыў ён каля 1400 кілаграм. Дыназаўр памёр маладым, на 11 году жыцця. Навукоўцы лічаць, што больш дарослыя асобіны былі яшчэ большымі.Супрацоўнік Інстытута палеанталогіі хрыбетн ых і палеоантр а п а лог іі Акадэміі навук Кітая (Chinese Academy of Sciences` Institute of Vertebrate Paleontology & Paleonanthropology) Сюй С і н (Xu Xing) сказаў : "Гэты гіганцкі дыназаўр быў вельмі падобны на птушку … прымаючы да ўвагі, што вядомыя падобныя птуш кам дыназаўры былі вельмі маленькімі. Вялікія дыназаўры звычайна не падобныя на птушак. Так што гэты Gigantoraptor быў выключэннем".
У дыназаўра быў дзюба, але не было зубоў, ён чымсьці нагадваў вялікага страўса, яго пярэднія канечнасці мелі пёры. Стройныя і доўгія ногі, магчыма, рабілі яго самым хуткім бягуном сярод вялікіх двухногіх дыназаўраў.
Крыніца: www . nature . com паводле www . svabodanews . ru
Пра іншых дыназаўраў, пакрытых пёрамі, гл.тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=313
Падзяліся артыкулам у сацсетках: