Старажытныя кажаны ляталі без эхалакацыі

ад 24 кастрычніка 2007 года

Кажаны, як мяркуюць навукоўцы, эвалюцыянавалі ад бяскрылых істотаў, якія жылі на дрэвах і здолелі развіць спецыялізаваную навігацыю для выяўлення дробнай здабычы ўначы. Навукоўцы прытрымваюцца розных пунктаў погляду на тое, што развілася першапачаткова — здольнасць да палёту ці эхалакацыя.Старажытныя кажаны ляталі без эхалакацыі

Каля шасці гадоў таму, пад час раскопак у нацыянальным парку Б’ьютт ( Fossil Butte National Monument park ) у Ваёмінгу, ЗША, былі выяўленыя два акамянелых кажана. Узрост знаходкі ацэньваецца ў 52,5 мільёна гадоў. Пасля доўгай і дбайнай расчысткі ад горнай пароды сталі бачныя асаблівасці пазух чэрап у аднаго асобніка і кіпцюр ы стыя пальцы іншага . Гэта дазволіла зрабіць выснову, што старажытныя кажаны ўжо ўмелі лятаць, але эхалакацыя яшчэ не была ў іх развітая. Значыць "палёт быў раней эхалакацыі ", гаворыць Нэнсі Сайммонс ( Nancy Simmons ) з Амерыканскага музея натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку ( American Museum of Natural History in New York ).

Сёння кажаны састаўляюць амаль 20% ад ўсіх сучасных відаў звяроў. Іх колькасць ацэньваецца прыкладна ў 1100 відаў, прычым рэгулярна апісваюць новыя. Найбольш старыя папярэднія знаходкі кажаноў былі зроблены ў тым самым месцы і маюць такі самы ўзрост. Але гэтыя старажытныя кажаны маюць больш прымітыўных характарыстык.

24-10-2007

Крыніца: www . svobodanews . ru паводле www . nature . com

Здымак з www . nature . com



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: