Перамога ў кампаніі за ахову зуброў ва Ўкраіне

ад 25 кастрычніка 2007 года

У верасні 2007 г. дырэктар Кіеўскага экалога-культурнага цэнтра Ўладзімір Барэйка (Борейко) накіраваў ліст у Генеральную пракуратуру Ўкраіны з просьбай разгледзець матэрыялы, якія сведчаць аб пазапраўным паляванні ва Ўкраіне на зуброў, якую арганізоўвалі Дзяржкамлесгас і Мінпрыроды Ўкраіны. Генпракуратура разгледзела прадстаўленыя ім матэрыялы і 19 кастрычніка 2007 г. Прэс-служба Генеральнай пракуратуры Ўкраіны выступіла з адмысловай заявай, у якой, у прыватнасці, гаварылася: "Пад час праверкі былі выяўленыя парушэнні пералічаных законаў пры арганізацыі палявання на зуброў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Ўкраіны. Як высвятлілася, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, насуперак украінскаму заканадаўства, на падставе пазапраўных ведамасных актаў, выдавала дазволы замежным грамадзянам, якія на працягу працяглага часу пад прыкрыццём селекцыйнага адстрэлу забілі дзесяткі зуброў.Перамога ў кампаніі за ахову зуброў ва Ўкраіне

Па выніках праверкі Генеральнай пракуратурай Украіны Мінпрыродзе і Дзяржкамлесгасу 19 кастрычніка 2007 г . вынесенае два пратэсты на пазапраўныя ведамасныя інструкцыі і палажэнні і вынесена прыпісанне аб неабходнасці мер па спыненні выдачы замежным грамадзянам дазволаў на незаконую здабычу дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Ўкраіны"".

-"Гэты толькі пачатак,-сказаў у інтэрв`ю 5 каналу Ўкраінскага ТБ Ўладзімір Барэйка. "Яны адкажуць нам за кожнага забітага зубра. На “ўслон падсудных” мы пасадзім усіх, хто выдаваў, падпісваў, узгадняў, візаваў дазволы на забойства гэтых унікальных жывёлін або арганізоўваў паляванні на іх. Павінен панесці пакаранне намміністра Мінпрыроды Гасцінцаў, начальнік Вінніцкага аблупраўлення Мінпрыроды Яворская , начальнік “Главохоты” Дзяржкамлесгасу Шадура , былы начальнік дэпартамента біятычных рэсурсаў Мінпрыроды Мовчан і яго намеснік Губарь , былы начальнік Чарнігаўскага аблупраўлення лясной гаспадаркі Райчыц ды іншыя. Мы зробім усё магчымае, што бы службоўцы на ўсё жыццё запомнілі "справу зуброў", як антысеміты запомнілі ў царскай Расіі "справу Бейліса ". Кожнага забітага зубра яны аплачуць горкімі слязьмі".

25-10-2007

Прэс-служба Кіеўскага экалога-культурнага цэнтра

Здымак Мікалая Гулінскага (АПБ)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: