Падпішы пэтыцыю і дапамажы зберагчы ТВП “Stari Begej -CARSKA BARA” ў Сэрбіі!

ад 30 кастрычніка 2007 года

У адлегласці 50 км ад Белграду і 200м ад рэзервата прыроды “Стары Бэгэй – Царскае балота” (“Stari Begej -CARSKA BARA”) у бліжэйшы час можа распачацца нелегальнае будаўніцтва суднабудаўнічага заводу. У рэзэрваце, які з’яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак (ТВП) міжнароднага значэння і РАМСАРаўскім угоддзем зарэгістраваны больш за 200 відаў птушак.

Сярод іх малы баклан, коўпіца, чырвонаваллёвая казарка, белавокі нырок, арлан-белахвост, скапа ды іншыя. Пад час міграцыі гэтае балота — месца адпачынку і харчавання сотняў тысяч птушак.

Падпішы пэтыцыю да мэра мястэчка Зрэн’янін ( Zrenjanin ) тут:

http://www.petitiononline.com/strepera/petition.html

і далучыся да 1085 асоб з усёй Еўропы (на 12 гадзін 30.10.2007). Твой подпіс можа дапамагчы ўратаваць гэтае ўнікальнае месца ад дэградацыі і знішчэння!

30-10-2007

ул. інф.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: