Малыя фламінга пакуль што выратаваны

ад 3 лістапада 2007 года

Важную перамогу атрымалі мясцовыя і міжнародныя прыродаахоўныя арганізацыі ў Танзаніі. Адтэрміноўку ад знішчэння найбольш важнага ў свеце месца іх гнездавання — возера Натрон — атрымалі міліёны малых фламінга (Phoenicopterus minor). План пабудовы на возеры хімічнага заводу быў адкінуты Ўрадам Танзаніі. І супольнай індыйска-танзанійскай кампаніі Lake Natron Resources было прапанавана лепш абасноўваць неабходнасць распрацоўкі кальцыяванаванай соды і ўлічыць іншыя месцы для пабудовы заводу.Малыя фламінга пакуль што выратаваны

Больш пра планы пабудовы заводу , небяспеку малым фламінга і кампанію ў іх ахову гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=376

Д-р Майк Рэндс ( Dr Mike Rands ), выканаўчы дырэктар BirdLife , у сувязі з гэтым сказаў: “Прапанова распрацоўваць /рэсурсы/ возера Натрон для прадукцыі кальцыянаванай соды была памылкай і сённяшняе рашэнне ёсць перамогай аховы прыроды і здаровага сэнсу. Аднак фламінга канчаткова не выратаваны. Распрацоўшчыкі павінны выбраць іншае месца для свайго хімічнага заводу і заставіць свае планы на возера Натрон.“

Пад час сустрэчы, якая адбылася 2 лістапада, бакі прадстаўлялі 14 арганізацый. Сярод іх былі прыродаахоўныя арганізацыі і нацыянальныя паркі, а Еўразвяз прадстаўляў донараў. Чарговая перамога на карысьць дзікай прыроды павінна стаць добрым прыкладам для іншых краін.

02-11-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак малых фламінга на возеры Натрон з www.Naturepl . com


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: