Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Паспяховая міжнародная кампанія супраць “палявання” на птушак з дапамогай клею ў Каталоніі
Сусветная навіна ад 7 лістапада 2007 года
Увесь верасень прыродаахоўная арганізацыя SEO (BirdLife у Іспаніі), разам са сваімі іспанскімі партнёрамі, заклікала далучыцца да петыцыі супраць законапраекту аб паляванні, які прапанаваў Каталанскі дэпартамент па навакольнаму асяроддзю. Законапраект прадугледжваў дазволіць “паляванне” на птушак з дапамогай клею і адмысловых сетак `filat’, якія ўсталёўваюцца вакол невялікіх вадаёмаў. Асноўныя віды, якія трапляюць у такія пасткі, гэта розныя віды драздоў: піскун, спявун, шэры і белабровы, а таксама малінаўкі, чорнагаловыя лескі, удоды і рудахвосткі-чарнушкі. Прапанаваны законапраект прапаноўваў легалізаваць у Каталоніі масавае і несэлектыўнае “паляванне”, якое забаронена ў краінах Еўразвязу Дырэктывай па дзікім птушкам (EU Birds Directive).Дзякуючы маштабнай нацыянальнай і міжнароднай падтрымцы петыцыю падпісалі больш за 660 арганізацый з усяго Свету (разам са шматлікімі партнёрамі BirdLife петыцыю падтрымала і АПБ), таксама было сабрана больш за 21 000 індывідуальных подпісаў. Дзякуючы змяшчэнню адпаведнага закліку на нашым сайце (гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=294 ), у кампаніі змаглі прыняць актыўны ўдзел і сябры АПБ.
10 кастрычніка Каталанскі ўрад вырашыў адклікаць законапраект па легалізацыі “палявання” з дапамогай клею і сетак ‘ filat ’.
SEO і іншыя іспанскія прыродаахоўныя арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў кампаніі супраць законапраекту, павіншавалі Каталанскі ўрад з гэтым рашэннем і падзякавалі ўсім, хто падтрымаў гэтую важную кампанію ўласным удзелам.
Больш падрабязна пра кампанію і яе вынікі гл. тут: http ://www .gepec .org /barraca -i -filat /index _eng .html
07-11-2007
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку Дзьмітрыя Якубовіча (АПБ) – малінаўка – адна з магчымых ахвяраў новага закону.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: