Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Прэпарат, які забівае грыфаў, ліцэнзіянаваны для выкарыстання ў Танзаніі
Сусветная навіна ад 7 лістапада 2007 года
Раследаванне, праведзенае прыродаахоўнай арганізацыяй WCST (WildLife Conservation Society of Tanzania, Birdlife у Танзаніі), пацвердзіла, што прэпарат дыклафенак (Diclofenac) атрымаў ліцэнзію для выкарыстання ў ветэрынарных мэтах на тэрытоpыі гэтай афрыканскай краіны. Выкарыстанне дыклафенаку – антызапаленчага лекарства для жывёл — на Індыйскай паўвыспе для лячэння і “прафілактыкі любых захворванняў” быдла прывяло да хвалі смяротных атручванняў мясцовых відаў грыфаў, якія харчуюцца рэшткамі нашпігаваных дыклафенакам жывёл. Цяпер 3 мясцовыя віды грыфаў роду Gyps знаходзяцца на мяжы знікнення – за апошнія 10 год іх колькасць зменшылася на 99% ! Падрабязней пра гэта гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83Афіцыйны прадстаўнік міністэрства сельскай гаспадаркі Танзаніі сказаў Полу Нхыіт’і ( Paul Nnyiti ) з WCST , што дыклафенак атрымаў ліцэнзію на выкарыстанне ў краіне, назапашаны ў ветэрынарных цэнтрах і можа выкарыстоўвацца, калі кваліфікаваны персанал палічыць гэта неабходным.
“Гэта шокавая навіна азначае, што небяспека нашмат большая, чым мы маглі меркаваць.” – заявіў Пол Нхыіт’і. “Мы зараз баімся таго, што небяспечны прэпарат таксама атрымае дазвол на выкарыстанне ў іншых афрыканскіх краінах. Партнёры BirdLife павінны хутка дзейнічаць, каб папярэдзіць адпаведныя ўрадавыя структуры аб небяспецы дыклафенаку. Неабходна шырокамаштабная кампанія па адкліканні ліцэнзіі на яго выкарыстанне ў Танзаніі і забароне на яго продаж на афрыкнскім кантыненце”.
07-11-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Адзін з афрыканскіх грыфаў — Lappet — faced vulture ( Torgos tracheliotus ). Здымак з www. birdlife. org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: