Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У джунглях Амазонкі адкрыты новы від свінняў
Сусветная навіна ад 12 лістапада 2007 года
Новый від дзікай свінні выяўлены і апісаны ў лясах Амазоніі, недалёка ад бразільскага горада Манаус (Manaus) нідэрландскім заолагам і падарожнікам Маркам ван Роосмаленaм (Marc van Roosmalen). Свіння атрымала навуковы назоў Pecari maximus (Пекары найбуйнейшы) з-за сваіх памераў. Гэта самы вялікі (з сёння жывучых) па памеры пекары, што дасягае ў дарослым стане 1,3 метра ў даўжыню. Роосмален не толькі апісаў новы від, але і правёў з групай калегаў параўнанне геному мітахондрыяльнай і ядзернай ДНК, што дазволіла пацвердзіць відавы статус пекары і ўдакладніць яго філагенетычныя сувязі з двума другімі відамі. Аказалася, што віды аддзяліліся адзін ад аднаго 1-1,2 міліёны гадоў таму. Да таго ж найбуйнейшы пекары жыве сем’ямі, дзе з дарослымі могуць трымацца (або не) 1-2 парсюка з апошняга вывадку. А найбліжэйшы від – ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu) – вядзе напаўкачавы вобраз жыцця на вялікіх тэрыторыях. З-за вельмі абмежаванага распаўсюджання найбуйнейшага пекары і буйных трансфармацый гэтых месцаў, якія адбываюцца апошнім часам, было прапанавана надаць новаму віду статус пагражаемага.Цікава дадаць, што Марк ван Роосмален стварыў і ачольвае Асацыяцыю Амазоніі для аховы прыроды ( Amazon Association for Preservation of Nature ). І да гэтага часу нідэрландзкі даследчык ужо апісаў некалькі новых відаў жывёл і раслін у Бразыліі. Сярод першых некалькі відаў малпаў: Black — crowned dwarf marmoset Callibella humilis , Rio Acar í Amazonian marmoset Mico ( Callithrix ) acariensis , Satar è Amazonian marmoset Mico ( Callithrix ) saterei , Rio Manicor é Amazonian marmoset Mico ( Callithrix ) manicorensis , Stephen Nash ’ s titi monkey Callicebus stephennashi , HRH Prince Bernhard ’ s titi monkey Callicebus bernhardi , новы від прэснаводнага ламанціна HRH Prince Bernhard ’ s dwarf manatee Trichechus bernhardi sp . nov . і адзін від рыбаў Van Roosmalen ’ s dwarf porcupine Sphiggurus roosmalenorum .
Пошукі новага віду пекары, вядомага з адзінага назірання аўтара, зробленага ў 2000г., на працягу трох месяцаў фундавала і здымала телекампанія NDR Naturfilm з Гамбургу для National Geografic Society .
12-11-2007
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ) паводле www.marcvanroosmalen.org
і www . svobodanews . ruЗдымак з www.marcvanroosmalen.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: