Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Экалагічная катастрофа ў Чорным моры
Сусветная навіна ад 14 лістапада 2007 года
Дзесяткі тысяч птушак, рыб і іншых жывёл загінулі з-за нафты, якая разлілася з затанулага ў Чорным моры танкера. Колькасць ужо загінулых птушак ацэньваецца найменш у 30 000, яшчэ тысячы пакрыты нафтавай плёнкай і загінуць у бліжэйшыя дні. Сярод найбольш пацярпелых відаў адзначаны вялікі баклан Phalacrocorax carbo, лыска Fulica atra, вялікая коўра Podiceps cristatus і чорнашыйная коўра Podiceps nigricollis. На гэты момант ужо прыкладна 50 км узбярэжжа забруджана разлівам нафты.Уначы 10 лістапада моцны шторм патапіў і пашкодзіў некалькі караблёў у Керчанскім праліве, які знаходзіцца паміж Азоўскім і Чорным морам. Адзін з танкераў разламаўся на 2 часткі, і з яго трапіла ў мора не менш за 2 тысячы тон мазуту. Патанулі таксама тры караблі, якія перавозілі 6,7 тон серы, патэнцыйна небяспечнай нае хімічнае рэчыва. Па папярэдніх дадзеных, загінулі шэсць маракоў.
Д-р Клэйр’і Папазаглоў ( Dr Clairie Papazoglou ), кіраўнічка еўрапейскага аддзялення BirdLife , так пракаментавала гэтыя падзеі: “ BirdLife International вельмі заклапочаны гэтым становішчам, таму што экалагічная катастрофа адбылася на вельмі важнай для дзікай прыроды тэрыторыі”
Дзве ТВП (тэрыторыі, важных для птушак), якія знаходзяцца побач з местам катастрофы: “мыс Кізылташ” і “мысы Таманскі і Дзінскі” яшчэ працяглы час будуць пад пагрозай. Абедзве ТВП былі заснаваны галоўным чынам з-за вялікай колькасці мігрыруючых (да 50 000 водаплаўных) і зімуючых тут птушак. Сярод іх кучаравы пелікан Pelecanus crispus , які мае статус пагражаемага віду, і арлан-белахвост Haliaeetus albicilla .
З-за таго, што шторм працягваецца і прагнозы на бліжэйшыя дні не абяцаюць яго заканчэння, цяжка сказаць, калі змогуць распачацца работы па ачышчэнню птушак, марской вады і ўзбярэжжа ад нафты.
13-11-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак з www . farallones . org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: