Хіхі прыжываюцца на новым месцы

ад 27 лістапада 2007 года

Мёдасмактуны, або Хіхі (Notiomystis cincta), якія былі рэінтрадукаваны пасля больш чым ста гадоў адсутнасці на Паўночным востраве Новай Зеландыі, вывелі першых птушанят. Пасля таго, як у гэтым годзе (гл. падрабязней тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=63 ) прыродаахоўная арганізацыя Forest & Bird (BirdLife у Новай Зеландыі) і Рэгіянальная Рада Оклэнда выпусцілі 59 (галоўным чынам маладых) хіхі ў Cascade Kauri Park, той факт, што птушкі пачалі паспяхова размнажацца ўжо ў гэтым годзе “ …ёсць добрым знакам таго, што яны адаптаваліся ў сваім новым доме” – сказала Сандра Джэк (Sandra Jack), менэджэр праекту. “ Калі птушаняты паспяхова выляцяць і здолеюць потым самастойна размнажацца, гэта будзе шматабяцальным пацверджаннем добрай будучыні для гэтага рэдкага віду птушак” – працягнула Сандра Джэк.Хіхі прыжываюцца на новым месцы

Рэінтрадукаваныя птушкі былі прывезены з выспаў Tiritira Matangi , дзе яны былі рэінтрадукаваны раней. У мінулым, да пранікнення ў Новую Зеландыю пацукоў, хіхі былі параўнальна шырока распаўсюджаны на Паўночным востраве і прылягаючых выспах. Апошняя дзікая папуляцыя заставалася на востраве Hauturu / Little Barrier (плошча 31 km 2 ) і налічвала ад 500 да 2000 птушак.

Апошнія прыродаахоўныя дзеянні дазволілі таксама заснаваць самастойныя папуляцыі на востраве Kapiti і ў Санктуарыі дзікай прыроды ў Вэллінгтане, дзе птушкі могуць не баяцца наземных драпежнікаў. Лес у Cascade Kauri Park з батанічнага пункту гледжання падобны да лясоў, у якіх жывуць хіхі на востраве Little Barrier . Недахоп месцапражывання застаецца асноўным лімітуючым фактарам для гэтых птушак. Так, напрыклад, хаця на Tiritiri Matangi птушкі рэгулярна гняздуюць, не менш за палову птушанят памірае кожны год ад недахопу ежы, бо плошча спелых лясоў на востраве вельмі абмежаваная.

Негледзячы на апошнія паспяховыя рэінтрадукцыі, від застаецца пад пагрозай знікнення, і заснаванне дадатковых папуляцый, здольных падтрымліваць сваю колькасць, застаецца галоўным прыярытэтам.

Праект Ark in the Park падтрымліваецца Дэпартаментам аховы прыроды Новай Зеландыі, Auckland Zoo Conservation Fund , гарадзкой радай г. Waitakere , ASB Community Trust і Waitakere і Portage Licensing Trusts .

27-11-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак BirdLife



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: