Выйшла кніга “Найбольш рэдкія птушкі 2008 году”

ад 29 лістапада 2007 года

Упершыню ў адной кнізе ў навукова-папулярнай форме выкладзены шматлікія факты пра 189 відаў птушак, якім крытычна пагражае знікненне (Critically Endangered). Напісаная ў супрацоўніцтве з BirdLife International, кніга Rare Birds Yearbook 2008 утрымлівае гісторыю адкрыцця кожнага віду, апошнюю інфармацыю аб яго статусе і мерах, якія неабходна прыняць, каб захаваць дадзены від. Шмат каляровых здымкаў (многія з якіх апублікаваны ўпершыню), мапы і дыяграмы дапамогуць успрыняць падрабязную інфармацыю, якая характэрызуе кожны з 189 відаў на двух старонках.Выйшла кніга “Найбольш рэдкія птушкі 2008 году”

Акрамя гэтага, асобна аналізуюцца пагрозы, крытычна пагражаемыя віды распісаны па краінах, дзе яны сустракаюцца. Так, напрыклад, у ЗША (ўключна з астравамі, якія належаць да гэтай краіны) распаўсюджаны 25 такіх відаў. Гэта столькі ж, колькі птушак з такім статусам сустракаецца ў Бразыліі і ў два разы больш, чым у Калумбіі ці на Філіпінах.

Дадаткова ўключаны раздзел з храналогіяй найбольш цікавых апошніх назіранняў крытычна пагражаемых відаў. Апошняе назіранне ў ім – рэгістрацыя ў Бразыліі чубатага семяеда Sporophila melanops , які да гэтага быў вядомы па адзінкаваму музэйнаму экземпляру, здабытаму ў 1823 годзе!

Некалькі адмысловых артыкулаў прысвечана праблеме зменаў клімату і магчымасцям экатурызму. Напрыканцы пададзены спіс турыстычных апэратараў, дзякуючы якім пакуль яшчэ можна ўбачыць многіх птушак, апісаных у кнізе.

З кожнай прададзенай кнігі £4.00 будзе пералічана на дзейнасць па ахове птушак BirdLife International і 109 партнёраў гэтай асацыяцыі па ўсяму свету.

Больш падрабязна пра кнігу можна паглядзець тут: www . rarebirdsyearbook . com

28-11-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Пра птушак, якія апынуліся ў Чырвоным Спісе МСАП 2007 году, больш можна прачытаць тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=143

Пра ўвесь Чырвоны Спіс-2007 тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=281



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: