Рост узроўню сусветнага акіяна можа быць большым за папярэднія ацэнкі

ад 18 снежня 2007 года

Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (The Intergovernmental Panel on Climate Change) мяркуе, што максімальны ўздым узроўня сусветнага акіяна ў гэтым стагоддзі будзе на 81 сантыметр. Аднак матэрыялы, апублікаваныя ў часопісе Nature Geoscience гавораць аб тым, што сапраўдны максімум можа быць прыкладна ў два разы большы і складзе 163 сантыметры.

Навукоўцы ацанілі ўзровень сусветнага акіяна 100 тысяч гадоў назад і прыйшлі да высновы , што ў сярэднім падвышэнне ўзроўня мора складала 1,6 метра за кожнае стагоддзе міжледавіковага перыяду , які быў на Зямлі прыкладна са 124 тысяч да 119 тысяч гадоў назад . Па адзнаках даследнікаў , тады тэмпература на Зямлі расла тымі ж тэмпамі , што і сёння . Найболей імавер ным чыннікам пацяплення тады стала ваганне арбіты Зямлі .

18-12-2007

Крыніца: www . news . bbc . co . uk праз www . svobodanews . ru



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: