Апісаны два новых віды звяроў

ад 18 снежня 2007 года

Група навукоўцаў, якая працуе ў экспедыцыі на схіле гары Фойа (Foja Mountains) ў Новай Гвінеі (Інданэзія), выявіла і апісала два новых віды сысуноў: гіганцкага пацука з роду дрэўных пацукоў (Mallomys) і поссума-пігмея з роду сонепадобных кускусаў (Cercartetus), які ёсць адным з найменьшых прадстаўнікоў сумчатых.Апісаны два новых віды звяроў

[SCREEN:0] Гіганцкі пацук прыкладна ў пяць разоў большы за вядомага на ўсім Свеце шэрага пацука. Жывёлы зусім не баяцца людзей, пад час экспедыцыі яны нават некалькі разоў заходзілі ў летнік. Падчас першай экспедыцыі ў канцы 2005 года навукоўцам Інданэзійскага інстытута натуральных навук ( Indonesian Institute of Sciences ) і Міжнароднай арганізацыі па ахове навакольнага асяроддзя ( Conservation International ) атрымалася выявіць у гэтым рэгіёне некалькі новых відаў раслін і жывёл.

Акрамя гэтага, здымачнай групе, якая працавала разам з навукоўцамі, ўпершыню ўдалося зняць рытуальныя палёты пад час перыяду заляцання некалькіх рэдкіх і малавядомых відаў птушак.

Раён Фойя — частка вялікага басейна ракі Мамберамо ( Mamberamo ), дзе расце 42 мільёна гектараў трапічных лясоў. Гэта самыя вялікія трапічныя лясы ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне. Навукоўцы лічаць, што тут самая вялікая біялагічная разнастайнасць у свеце, але рэгіён знаходзіцца пад пагрозай высечкі пад плантацыі пальмавага алею і незаконнай нарыхтоўкі лесу.

18-12-2007

Крыніца: http://uk.reuters.com праз www . svobodanews . ru

Здымак з www.news.nationalgeographic.com



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: