Аказалася, што жырафаў не адзін, а шэсць відаў

ад 27 снежня 2007 года

Міжнародная група даследнікаў на чале з доктарам Дэвідам Брауном (David Brown) з Каліфарнійскага ўніверсітэтy ў Лос-Анджэлесе (University of California at Los Angeles) прыйшла да высновы, што адзіны вядомы дагэтуль від жырафа (Giraffa camelopardalis) у рэчаіснасці не складаецца з 6 падвідаў. Насамрэч падвіды жырафа з`яўляюцца паўнавартаснымі відамі, якія разыйшліся паўмільёна гадоў назад і не скрыжоўваюцца ў натуральных умовах. Жырафы дагэтуль лічыліся адным відам, паколькі яны скрыжоўваюцца ў заапарках. Але, абапіраючыся на аналіз ДНК, навукоўцы вырашылі, што жырафаў усё-ткі не адзін, а шэсць відаў.Аказалася, што жырафаў не адзін, а шэсць відаў

Навукоўцы даследавалі ДНК жырафаў і сувязь генетычных адрозненняў з афарбоўкай і іншымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Было выяўлена 6 груп, рэпрадуктыўна ізаляваных адна ад адной.

I , як паказала цяперашняе даследаванне, у натуральных умовах жывёлы кожнай з 6 груп скрыжоўваюцца толькі з асобінамі сваёй групы. Такім чынам, вылучаныя групы адпавядаюць крытэру в i ду. Вынік падаецца дзіўным, таму што віды не ізаляваныя геаграфічна і арэалы трох з іх перакрываюцца.

Тое, што жырафаў апісвалі як адзін від, перашкаджала разуменню сапраўднага становішча гэтых жывёл, некаторыя з якіх знаходзяцца на мяжы знікнення.

Арыгінальны артыкул аўтараў выйшаў у BMC Biology .

27-12-2007

Крыніца: www.svobodanews.org

Пра апошнія адкрыцці новых відаў гл. таксама тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=432



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: