Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Тры новых віды саламандраў апісаны ў Коста-Рыцы
Сусветная навіна ад 12 студзеня 2008 года
Навуковая экспедыцыя з Лонданскага музею натуральнай гісторыі пад кіраўніцтвам Алекса Манро (Alex Monro), якая ужо 3 гады працуе на тэрыторыі нацыянальнага парку Ла Амістад ( La Amistad National Park), знайшла і апісала тут тры новых віды амфібій. Нацыянальны парк — аб’ект Сусветнай спадчыны, знаходзіцца на мяжы з Панамай і уяўляе сабой унікальны масіў горных дажджавых лясоў агульнай плошчай 189.000 га, які ляжыць на вышыні больш за 3000 м над узроўнем мора. Акрамя таго, што гэта самы вялікі нацыянальны парк у Цэнтральнай Амерыцы, ў якім ахоўваюцца экасістэмы дажджавых лясоў, большая яго частка дагэтуль не даследавана. (See map of Costa Rica.)”Знаходка столькіх новых відаў жывёл на адной тэрыторыі — гэта само па сабе ўжо незвычайна, тым больш што гэтыя віды, напэўна, не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі” – заявіў Манро.
Яркая афарбоўка новага віду саламандры (гл. першы здымак), якая нагадвае папераджальную афарбоўку смяротна небяспечных дрэўных жабаў з Цэнтральнай Амерыкі, — хутчэй за усё вынік мімікрыі. Справа ў тым, што такім чынам гэтая начная амфібія можа ахоўваць сябе ад нападу драпежнікаў.
[SCREEN:0] Цікава, што іншая, адкрытая навукоўцамі 6-ці сантыметровая начная саламандра (гл. другі здымак), палюе на жамяру з дапамогай языка, які выкідвае з надзвычайнай хуткасцю. “Яны выкарыстоўваюць свой незвычайны язык, які ёсць адной з найхутчэйшых рухомых частак цела ў Царстве жывёл. За 7 мілісекундаў ён дасягае здабычу” – распавёў д-р Манро.
[SCREEN:1] Трэці від саламандраў, адкрыты брытанскімі навукоўцамі – адна з найменшых хрыбетных жывёлаў на нашай планеце (гл. таксама У Індыі апісана самая маленькая наземная хрыбетная жывёла ). У дарослым стане яна лёгка змяшчаецца на пазногці і мае толькі 3 см даўжыні. Жыве гэтая істота сярод мёртвай лістоты і дрэўных імхоў.
Усе тры віды яшчэ чакаюць на свае навуковыя імёны.
12-01-2008
Крыніца і здымкі: www. news . nationalgeographic . com
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: