Знойдзены рэшткі псіттаказаўра, на якіх захавалася скура

ад 14 студзеня 2008 года

Група брытанскіх, кітайскіх і канадcкіх палеантолагаў пад кіраўніцтвам доктара Поля Баррэтта (Paul Barrett) з Музея натуральнай гісторыі (Natural History Museum) у Лондане апісала ўнікальную знаходку, зробленую нядаўна на паўночным усходзе Кітая — скамянелыя рэшткі яшчараў з добра захаванымі скурнымі пакровамі, паведамляе BBC.Знойдзены рэшткі псіттаказаўра, на якіх захавалася скура

Узрост знаходак ацэньваецца навукоўцамі ў 120 мільёнаў гадоў. Адбіткі належаць шасці маладым асобінам вымерлага яшчара псіттаказаўра ( Psittacosaurus ) , які атрымаў такі назоў (лат. "яшчар-папугай") за р о гав ую дзюб у , падобн ую д а дзюб ы папугая. Маладыя дыназаўры былі засыпаныя вулканічным попелам. Дарос лыя асобіны гэтага в і ду былі памерам з сучаснага дзік а, хадзілі на задніх лап ах і сілкаваліся ў асноўным расліннасцю і падл ін ай.

А каза лася, што пс і ттак а за ў р меў тоўстую скуру, як у акулы або дэльфіна, пакрытую альбо буйн ой плоск ай луской , альбо пёрамі. За апошнія дзесяцігоддзі назапасілася шмат сведчанняў таго, што старыя ўяўле нні аб х а л о дн а кро ў н асці і гладкай або лускаватай скуры дыназаўраў няслушныя. Верагодна, шматлікія, калі не ўсё, дыназаўры былі цеплакроўнымі, а іх цела было п акрытае поўсц ю або пёр амі .

Арыгінальны артыкул апублікаван ы ў Palaeontology .

14.01.2008

Крыніца: www.svobodanews.ru


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: