За 2006 год Антарктыда страціла на 75% больш лёду, чым 10 гадоў таму

ад 16 студзеня 2008 года

Міжнародныя групы гляцыолагаў паведамляюць аб выніках найболей поўнага абследавання стану ледзянога шчыта Антарктыды. Навукоўцы з Універсытэту Каліфорніі ў Ірвіне (ЗША) з дапамогай спадарожнікавых дадзеных паказваюць, што лядовае покрыва вакол Паўднёвага полюсу скарачаецца. Так, у 2006 годзе Антарктыда страціла амаль 200 мільярдаў тон лёду, гэта на 75% больш, чым гэты кантынент страціў 10 гадоў назад – у 1996-м. Такая колькасць вады падняла ўзровень сусветнага акіяну на 0,5 мм.За 2006 год Антарктыда страціла на 75% больш лёду, чым 10 гадоў таму

У гэтым жа артыкуле сярэднія страты лёду штогод з 2002 да 2005 гг. ацэньваюцца на 152 кубічных км – гэта 139 міліярдаў тон вады! Праца апублікавана ў апошнім нумары часопісу Nature Geoscience 1 .

Прыведзеныя ацэнкі адпавядаюць разлікам, атрыманым з дапамогай іншай мэтодыкі, але таксама заснаванай на дадзеных спадарожнікаў, і апублікаваных 2 камандай навукоўцаў з Універсытэту Эдынбургу (Шатландыя).

1. Rignot, E., et al Nature Geoscience doi: 10.1038/ngeo102 (2008) .

2. Shepherd, A. & Wingham, D. Science 315, 1529-1532 (2007) .

16-01-2008

Крыніца: www.svobodanews.ru i www.nature.com


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: