Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дыназаўры пачыналі размнажацца яшчэ ў “падлеткавым” узросце
Сусветная навіна ад 17 студзеня 2008 года
Новае даследаванне палеантолагаў з Універсітэту Агайо паказвае, што дыназаўры пачыналі спарвацца яшчэ да наступлення полавай сталасці. Тады як, напрыклад, птушкі, найбольш блізкія на сёння сваякі дыназаўраў, не прыступаюць да ўзнаўлення роду да таго, як дасягнуць поўнага дарослага памеру. Даследаванні складу касцянога мозгу самак такіх дыназаўраў, як Oviraptor і Tyrannosaurus rex, паказалі, што ў гэтых жывёл вельмі рана з`яўлялася патомства, гэтак жа, як і ў сучасных прымітыўных рэптылій. Палеантолагі выявілі ў рэштках дыназаўраў адмысловую тканіну (medullary bone), багатую кальцыем, якая з`яўлялася ў самак падчас адкладкі яек. Затым іншая група навукоўцаў на чале з Сарай Уэрнінг (Sarah Werning) з Каліфарнійскага ўніверсітэту ў Берклі знайшла аналагічную тканіну ў двух самак іншых відаў — Allosaurus і Tenontosaurus. Мяркуючы па памерах жывёлаў, ім было ад 8 да 18 гадоў, што з`яўляецца па мерках дыназаўраў падлеткавым узростам.Гэта значыць, што дыназаўры і іх “нашчадкі” – птушкі, вельмі адрозніваюцца рэпрадуктыўнай стратэгіяй. Птушкі вельмі ўразьлівы да дасягнення дарослых памераў. Яны максымум энергіі накіроўваюць у рост, каб мець магчымасць лятаць. Птушкі не ўдзельнічаюць у размнажэнні, пакуль не вырастуць да дарослых памераў. У залежнасці ад велічыні, яны пачынаюць размнажацца толькі па дасягненні пэўнага ўзросту: ад году да нават некалькі гадоў у буйных відаў.
У адрозненне ад птушак, вялікія віды яшчараў жылі толькі ад 3 да 4 гадоў па дасягненні канчатковых памераў. З-за таго, што яны пачыналі размнажацца яшчэ пад час росту, яны маглі дадаваць прыкладна дзесяцігоддзе на сваю рэпрадукцыю.
Арыгінальны артыкул з’явіўся ў Proceedings of the National Academy of Sciences (DOI: 10.1073/pnas.0708903105)
17-01-2008
Крыніца: www.newscientist.com і www . svobodanews . ru
На малюнку Andrew Lee/Ohio University – памеры самкі Allosaurus рознага ўзросту: ў 4, 10 і 21 год (канчатковыя).
Падзяліся артыкулам у сацсетках: