Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Навучаньне для маладых лідэраў
Сусветная навіна ад 17 студзеня 2008 года
Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае моладзь да ўдзелу ў праграме «Primus inter pares» («Першы сярод роўных”) накіраванай на падрыхтоўку грамадзкіх лідэраў. Група ўдзельнікаў атрымае магчымасьць:
— Узяць удзел у адукацыйных праграмах (вясна-восень 2008)
— Распрацаваць і рэалізаваць уласныя адукацыйныя і асьветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета 2008)
— Узяць удзел у летніку (лет а 2008);
— Стажыравацца ў беларускіх грамадзкіх арганізацыях ( в осень 2008);
— Распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты ў Беларусі (восень-зіма 2008).
— Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў пройдуць стажыроўку ў Швэцыі ў 2009 годзе .
Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
— узрост 18-25 год, невялікі досьвед лідэра і актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці;
— магчымасьць удзелу ва ўсіх мерапрыемствах праграмы
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 10 лютага .
Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна атрымаць у Цэнтры “ПОСТ”:
Тэл ./ факс : +375 17 298 16 59 , 269-90-34 .
Каардынатарка праграмы: Вольга Саявец (029) 850-98-99.
Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: