Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Адкрыты цікавы прыклад мімікрыі
Сусветная навіна ад 21 студзеня 2008 года
Незвычайны прыклад мімікрыі адкрыла група біёлагаў на чале са Стывам Яновякам (Steve Yanoviak) з Арканзаскага ўніверсітэту ў Літтл-Рок (University of Arkansas at Little Rock), паведамляе National Geographic. Пад уздзеяннем паразітычных чарвякоў-нематод, якія жывуць у целе мурашак Cephalotes atratus, распаўсюджаных у дажджавых лясах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, брушка мурашоў раздзімаецца, набывае чырвоны колер і становіцца падобным на саспелую чырвоную ягаду. Падабенства ўзмацняецца тым, што інфікаваныя мурашкі паднімаюць брушка дагары і становяцца маларухомымі.[SCREEN:0] Даследнікі паказалі, што такіх мурашак значна часцей з’ядаюць птушкі, у т . л . тыя, якія звычайна не ядуць мурашак, а сілкуюцца ягадамі. Брушка “ мурашак-ягад ” літаральна набіта яйкамі паразіта. Яйкі выходзяць цэлымі з экскрыментамі птушак, дазваляючы нематодам такім чынам вельмі лёгка трапляць на новыя тэрыторыі і заражаць новыя калоніі мурашак. Даследнікі лічаць, што змушаная, выкліканая паразітамі або с ы мб і онтам і , мімікрыя, можа быць досыць шырока распаўсюджаная ў прыродзе.
Арыгінальны артыкул даследнікаў пад назовам Parasite-induced fruit mimicry in a tropical canopy ant неўзабаве з`явіцца на старонках часопіса American Naturalist .
21-01-2008
Крыніца: www.svobodanews.ru
Здымкі з National Geographic
Падзяліся артыкулам у сацсетках: