Стажыроўкі для актыўных студэнтаў ў Польшчы

ад 24 студзеня 2008 года

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Баруссія”, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны на стажыроўку ў Польшчу. У межах двухтыднёвага побыту ў гэтай краіне ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы, культурныя мерапрыемствы.

У праграме " Study Tours to Poland " могуць узяць удзел студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 года з высок i м i паказчыкам i пасьпяховасц i , як i я актыўна ўдзельн i чаюць у грамадзк i м жыцьц i .

Заяўка кандыдата складаецца з трох частак:

I. запоўненага фармуляра заяўкi (Excel),

II. эсэ на тэму "Чаму я хачу прыехаць у Польшчу?" у вордаўскiм файле ( н я больш за 1 старонку),

III. адсканаваных цi з ь нятых пры дапамозе фотаапарату д алучаных файлаў фармату PDF, Word цi JPG:

a. рэкамендацыйнага лiста, напiсанага кiраўнiком, лiдэрам няўрадавай арганiзацыi, начальнiкам, выкладчыкам i да т. п.,

б. кс э ракопii замежнага пашпарта (старонка з дадзенымi кандыдата),

в. кс э ракопii залiковай кнiжкi — старонка з адзнакамi за апошнi навучальны год, у выпадку першакурснiкаў — кс э ракопii атэстата.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 4 лютага .

З аяўк і прымаюцца толькі ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl .

Фармуляр заяўкi знаходзiцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: "http://www.studytours.pl"

У назве лiста абавязкова неабходна акрэслiць назву горада, проз ь вiшча кандыдата i нумар пашпарту .

Крыніца: “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: