Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем 23-24 лютага на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
Сусветная навіна ад 31 студзеня 2008 года
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на чарговую адкрытую канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення. Ў гэты раз яна прысвечана адной са значных дат у гісторыі аховы і вывучэння птушак Беларусі – 15-ці годдзю заснавання Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП), аднаго з папярэднікаў АПБ.IV — я адкрытая Гродзенская абласная зоалагічная канферэнцыя навучэнцаў.
(Асобную праграму можна замовіць у аргкамітэце)
23 лютага, субота
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.05 Адкрыцьцё канферэнцыі.
10.05-10.30 “Гісторыя аховы птушак у Беларусі – ад ЗБТАП да АПБ” – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)
10.30-10.55 “Верхавыя балоты як рэзерваты рэдкіх відаў птушак” – к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (Віцебск)
10.55-11.20 “Незвычайная звычайная зязюля” — к.б.н. Васіль Грычык (Мінск)
11.20-11.50 Конкурс для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі.
11.50-12.10 Перапынак на каву і гарбату
12.10-1 2 . 4 0 Афіцыйная частка . Справаздача Рады аддзяленьня і Рэвізійнай камісіі за 2007 год і план дзейнасьці аддзяленьня на 2008 год. Узнагароджаньне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую выяўленчую работу “Салавей – Птушка 2007 году”.
12.40-13.05 “Стратэгія АПБ за забарону вясновага палявання на птушак”. – Віктар Фенчук (Мінск)
13.05.-13.30 ВідэаКонкурсы на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў і дарослых.
Розыгрыш бінокляў сярод удзельнікаў зімовых улікаў АПБ ад іх спонсара — кампаніі "Yukon advanced optics"
13.30-14.30 АБЕД. Сталовая гімназіі.
14.30-15.00 Падвядзеньне вынікаў
конкурсаў на веданьне птушак і ўзнагароджаньне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: “Лепшыя фотаздымк i году”, “Лепшыя клубы “Крылаты дазор” году”, “Лепшы артыкул у “Кабцы” за 2007 год”, “Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны”.
15.00-15.25 “Беларуская працоўная група па куліках – першы год працы і планы на будучыню”
— Павел Пінчук (Мінск)
15.25-16.05 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму “Сцежкай ваўка”. – Рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Домжарыцы)
16.05-16.30 Урачыстае частаванне юбілейным тартом. Перапынак на каву і гарбату
16.30-16.55 “Глушэц і ліса ў Белавескай пушчы – гісторыя ўзаемаадносін”.
– Мікалай Чэркас (Брэст)
16.55-17.20 “Ці такі ўжо рэдкі чырвонаваллёвы свірстун у Беларусі ?”
– к.б.н. Наталля Карліонава (Мінск)
17.20-17.45 “Нашы поплаўныя луні – “дома” і ў Афрыцы”
– Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)
17.45-18.00 Падвядзеньне вынікаў канферэнцыі.
19.00-22.00 Урачыстая вячэра
для
паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі . Кошт
— 20.000 руб
.
У праграме магчымыя змены.
Пад час канферэнцыі будуць адкрыты выставы конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2007” і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў конкурсе “Салавей – птушка 2007 году”. Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў нашых птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2007 годзе, а таксама выбраць тройку найлепшых артыкулаў з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”.
КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730 — 118,
маб. (029)6-141-666 , Э-пошта: harrier @ tut . by
Віталь Гуменны: (0152) 50 — 14 — 36, маб. (029)2- 84-23-91, Э-пошта: calamita @ mail . ru
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – зьвязвайцеся з намі загадзя !
Пад час канферэнцыі можна набыць палявыя вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай і ангельскай мовах, DVD “Птушкі Беларусі” з кароткімі фільмікамі для вызначэння, CD з галасамі і здымкамі “Птушкі Еўропы” і “Галасы Птушак Беларусі”, майкі -саколкі, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды інш прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.
Таксама будзе магчымасць заплаціць сяброўскія складкі за 2008 год ды далучыцца да сябраў АПБ: асабістая – 10.000 руб., сямейная – 11.000 руб., ільготная (школьнікі, студэнты і інш.) – 7.000 руб., у Клуб “Рэдкая птушка” – 15.000 руб.
Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 г.Гродна – праспэкт Янкі Купалы, 82
Праезд да прып. “Румлёва” (першы пасля маста) , далей падняцца па лесвіцы з правага боку і ісьці пр.5 хвілін па дарожцы праз арку дома 98 (вул.Кляцкова) і далей па мосціку праз яр — будынак Гімназіі будзе наперадзе.
Ад Чыгуначнага вакзалу аўт. №№ 2, 3 і 16.
Ад Аўтавакзалу аўт. №№ 2, 3, 16, 17 і тралейбус № 6.
З усіх прыпынкаў можна даехаць на маршрутных таксі (кошт 850 руб.).
24 лютага, нядзеля
Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА” Гродна-Азот” у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 18 лютага.
Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.
Або 10.00-14.00. Экскурсія па гістарычнай частцы Горадні.
10.00-18.00. Для адмыслова запрошаных лідэраў АПБ з Гарадзеншчыны адбудзецца рэгіянальны Сэмінар па выкарыстанню методыкі “адкрытая прастора”, а таксама трэнінг па падрыхтоўцы артыкулаў для выданняў АПБ.
Чакаем Вас !
Падзяліся артыкулам у сацсетках: