Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Новы від малпаў апісаны ў Амазоніі
Сусветная навіна ад 11 лютага 2008 года
Новазеландзкі прыматолаг Жан-Філіп Бублі (Jean-Phillipe Boubli) з Оклендзкага ўніверсытэту апісаў дагэтуль невядомы від невялікіх малпаў ўакары. Ён падарожнічаў разам з мясцовымі індыянамі з племені Янамамо пад час іх паляўнічых выправаў уздоўж ракі Рыо Арака (Rio Aracá), прытоку Рыо Негра ў Бразыліі.“Яны распавядалі раней пра гэтую чорную малпу з уакары, якая не шмат адрозніваецца ад ужо вядомага віду з нацыянальнага парку Піка дэ Нэбліна ( Pico de Neblina ), дзе я раней працаваў” – сказаў Бублі .
“Я шукаў гэтую малпу на працягу пяці гадоў. Галоўная прычына, чаму пошукі не атрымліваліся раней у тым, што яна распаўсюджана ў зусім нечаканым месцы”.
Справа ў тым, што звычайна ўакары жывуць у пойменных прырэчных лясах, а гэты новы від засяляе горныя лясы каля мяжы Бразыліі і Венэсуэлы – вельмі далёка ад бліжэйшых суродзічаў ( see map ).”Тут жыве іншы від малпаў, які вельмі падобны да ўакары і экалагічна займае падобную нішу, вось чаму я зусім не чакаў убачыць тут апошніх” – працягвае Бублі.
Новы від атрымаў навуковую назву Cacajao ayresii – ў гонар бразыльскага біёлага Хасэ Марчыо Айрэс ( Jos é M á rcio Ayres ). Айрэс на працягу некалькі гадоў (ён памёр у 2003г.) працаваў старэйшым заолагам у прыродаахоўным таварыстве Wildlife Conservation Society , і дзякуючы яму была створана ахоўваемая тэрыторыя ў сэрцы Амазоніі.
Аднак новаапісаны від малпаў жыве на зусім невялікай і ніяк не ахоўваемай тэрыторыі, і да таго ж на яго палююць мясцовыя індыяне. Таму “наша наступная задача – стварыць у гэтым месцы нешта накшталт рэзэрвата. Іх папуляцыя даволі нешматлікая, таму іх статус можна вызначыць як пагражаемы” – заявіў навуковец.
Пакуль не шмат вядома пра лад жыцця гэтых малпаў, аднак па сваім папярэднім назіранням за іншымі відамі ўакары Жан-Філіп сцвярджае, што яны хутчэй за ўсё пладаедныя.
Фармальнае апісанне C . ayresii ўжо атрымана часопісам the International Journal of Primatology . Адзін са студэнтаў новазеладзкага навукоўца ў хуткім часе вернецца ў Бразылію, каб атрымаць больш звестак пра паводзіны і месцаабітанні новага віду. “Гэта вельмі важна – даведацца як і дзе жывуць гэтыя малпы, якога памеру іх арэал, таму што мы плануем прасіць бразыльскі ўрад стварыць там ахоўваемую тэрыторыю” – распавёў пра бліжэйшыя планы Баблі.
" Знайсці параўнальна вялікі новы від малпаў у наш час – рэч нечувана прыемная. Аднак гэта паказвае, як мала мы сапраўды ведаем пра біяразнастайнасць Амазоніі” – сказаў Баблі. Ў 2003г. ён ужо апісаў новы від малпаў – барадатага сакі – таксама ў Бразыліі. “Калі мы дагэтуль знаходзім /невядомыя віды/ малпаў, можна ўявіць, як шмат безхрыбетных і істотаў падобнага памеру дагэтуль не апісана. Гэта сапраўды ўражвае.” – дадаў навуковец.
12-02-2008
Крыніца: www.news.nationalgeographic.com
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Артыкулы па тэме:
Тры новых віды саламандраў апісаны ў Коста-Рыцы
Аказалася, што жырафаў не адзін, а шэсць відаў
У Індыі апісана самая маленькая наземная хрыбетная жывёла
Падзяліся артыкулам у сацсетках: