Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ствараецца найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік
Сусветная навіна ад 16 лютага 2008 года
Дзяржава Кірыбаці (The Republic of Kiribati), размешчаная на выспах Ціхага акіяна, прапанавала стварыць на сваёй тэрыторыі самы вялікі ў свеце марскі запаведнік. Запаведнік будзе размяшчацца на выспах Фенікса (Phoenix Islands) і зойме тэрыторыю, роўную штату Каліфорнія – г.зн. 410 тысяч квадратных кіламетраў. На гэтай тэрыторыі размешчаныя восем каралавых атолаў і два падводных каралавых рыфа.Гэтыя месцы выключна багатыя разнастайнай марской фаўнай. Забарона вылаву рыбы ў запаведніку азначае сур`ёзныя страты для бюджэту краіны . Раней улады К і р ы бац і прадавалі ліцэнзіі на адлоў рыбы ў гэтых водах. Некалькі міжнародных арганізацый ужо разглядаюць магчымасць выплаты астраўлянам кампенсаванн яў за захаванне высп аў у першародным выглядзе.
У лютым 2004 г. гэтым астравам быў прысвечаны галоўны артыкул у часопісе
National Geographic ( http://magma.nationalgeographic.com/ngm/0402/feature3/ ).
Крыніца: www.svobodanews.ru і Conservation International
15-02-2008
Здымак з www . magma.nationalgeographic.com
Падзяліся артыкулам у сацсетках: