Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дапамажы нашым птушкам і падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры
Сусветная навіна ад 18 кастрычніка 2010 года
Сёлета да канца верасня паводле дадзеных, сабраных прадстаўнікамі BirdLife на Кіпры, колькасць сетак для адлову птушак павялічылася на 140%, а выкарыстанне клею, якім абсмароўваюцца галінкі дрэваў і кустоўя – нават на 265% ў параўнанні з тым самым часам у 2009 годзе! Падпісаць петыцыю ў абарону птушак-мігрантаў можна он-лайн ў інтэрнэце.Стала вядома, што сёлета на Кіпры адзначана найгоршая сітуацыя з адловам і наступным забойствам птушак за апошнія гады.
Ў параўнанні з тым самым часам у 2009 годзе, сёлета да канца верасня паводле дадзеных, сабраных прадстаўнікамі BirdLife, колькасць сетак для адлову птушак павялічылася на 140%, а выкарыстанне клею, якім абсмароўваюцца галінкі дрэваў і кустоўя – нават на 265%! Трэба дадаць, што колькасць знішчаных на Кіпры рознымі спосабамі мігрыруючых птушак была найбольшай за пяць гадоў менавіта ў 2009 годзе, калі ўвосень было забіта больш чым паўмільёна еўрапейскіх вераб’іных птушак. “Нарыхтоўшчыкі” птушак дзейнічаюць амаль адкрыта, бо невялікія штрафы, якія могуць прысудзіць за такую дзейнасць мясцовыя суды, застаюцца неэфектыўным стрымліваючым сродкам. Рэгіянальныя супольнасці у сваёй большасці падтрымліваюць гэтыя знішчаючыя прыроду традыцыі, якія маюць даволі старажытныя карані. З забітых дробных птушак гатуюць мясцовыя “дэлікатэсы” – т.зв. стравы ambelopoulia, якія шырока даступныя ў мясцовых рэстаўрацыях і нават развозяцца “на дом” у некаторых вёсках. Такая страва з 4 птушачак каштавала ў 2008 годзе каля 50 эўра.
Вядома, што он-лайн подпісы, якія мы збіраем у абарону птушак-мігрантаў, сур’ёзна ўспрымаюцца урадам Кіпру.
На сённяшні дзень петыцыю падпісалі:
з Вялікабрытаніі – 913 чалавек, з Германіі — 547, з Грэцыі — 205, з Італіі – 145.
Аднак мы можам і павінны сабраць больш подпісаў, каб наша меркаванне супраць жахлівых вычварэнстваў у адносінах да птушак на Кіпры было пачутае.
Падпішы петыцыю сам і дашлі заклік далучыцца да яе сябрам і знаёмым:
www.komitee.de/en/protest/protestmail-cyprus
Для гэтага трэба выбраць з выпадаючага спісу: Mr./Mrs./Ms.:
Потым упісаць лацінкай сваё
Імя
Прозвішча
Вуліцу і дом-кватэру
Паштовы індэкс
Горад або вёску (+ раён)
Краіну
Свой е-мэйл
Паводле сайта www.birdwatch.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: