Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Карміце птушак узімку!
Сусветная навіна ад 19 лютага 2008 года
Упершыню надзейна пацверджана арнітолагамі з універсітэту Экзэтэра (University of Exeter) (Вялікабрытанія) і Каралеўскага ўніверсітэту Белфасту (Queen`s University Belfast) (Паўночная Ірландыя), што дапамога птушкам у зімовы час у выглядзе дадатковага харчавання спрыяе іх большаму поспеху размнажэння.Забяспечваючы адной групе птушак лішак корму — арахіса , — і пакінуўшы іншую групу птушак " на самазабеспячэнн і " , каманда навукоўцаў змагла атрымаць дадзеныя аб наступнай прадуктыўнасці птушак з кожнай групы . Тыя , якім забяспечвалі п ры корм , пачыналі ад кладку я е к раней , і хоць колькасць птушанят был а ў іх аднолькава й , — але ў атрымліваўшых дадатковае харчаванне ў сярэднім выляталa з гнёздаў на адно птушаня больш . Зд аўн а лічылася , што п ры корм узімку сапраўды дапамагае птушкам , але толькі зараз атрымалася даказаць гэта навукова .
Жыхары Вялікабрытаніі і ЗША па самых скромных ацэнках выкладваюць больш за 500 тысяч тон прыкорму для птушак штогод.
Даследаванне было праведзена дзякуючы ўдзелу Central Science Laboratory , British Trust for Ornithology і University of Birmingham. Прыкорм і гнездавыя скрыні забяспечыла кампанія Gardman Ltd.
Артыкул з вынікамі даследавання быў апублікаваны 6 лютага 2008 г. ў Royal Society journal Biology Letters .
19-02-2008
Крыніца: www. sciencedaily . com
Здымак сіняй сініцы на сталоўцы Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: