На Мадагаскары знайшлі гіганцкую выкапнёвую рапуху

ад 20 лютага 2008 года

Даследнікі з Універсітэцкага каледжа Лондана (University College London) выявілі на Мадагаскары рэшткі гіганцкай рапухі. Жывёла атрымала назоў Beelzebufo або "рапуха з пекла". Яна мела вагу каля чатырох кілаграмаў. Даўжыня цела гіганцкай жабы складала 40 сантыметраў. Узрост знаходкі складае каля 70 мільёнаў гадоў. Навукоўцы лічаць, што знойдзены від быў падобны да рагатай рапухі (Ceratophrys), але ў шмат раз пераўзыходзіў памерамі сучасных прадстаўнікоў гэтага віду. Рагатыя рапухі лічацца эндэмікамі Паўднёвай Амерыкі, таму навукоўцы лічаць, што знайшлі яшчэ адзін доказ таго, што прыкладна 65-75 млн галоў таму Паўлнёвая Амерыка, Індыя і Мадагаскар былі адным вялізным кантынэнтам.На Мадагаскары знайшлі гіганцкую выкапнёвую рапуху

Старажытная р а пуха была жорсткім драпежнікам. Напэўна, я на палявал а не толькі на буйных казур а к, але і на яшчарак і маленькіх дыназаўраў.

Даследаванне апублікавана ў Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS).

20-02-2008

Крыніца: www .news.bbc.co.uk і www . svobodanews . ru

і рэканструкцыя выгляду ў параўнанні з сучаснай рапухай з National Geographic

Артыкулы па тэме:

Важнейшие открытия палеонтологов за 2007-й год: возраст многоклеточных животных, происхождение птиц и др.

Самы буйны вымерлы грызун знойдзены ва Ўругваі

Знойдзены рэшткі псіттаказаўра, на якіх захавалася скура

Тры новых віды саламандраў апісаны ў Коста-Рыцы



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: