Стыпендыі ад краінаў групы Вайсград

ад 21 лютага 2008 года

Краіны групы Вайсград: Польшча, Вугоршчына, Славакія, Чэская Рэспубліка – ладзяць спабор для студэнтаў і асьпірантаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Харватыі, Чэхіі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Славакіі і Украіны на атрыманьне стыпендыі для навучаньня ў адной з краінаў групы Вайсград.

Праграма фонду V4 прадугледжвае прадастаўленьне стып е ндыяў на суму ад 2000 да 2500 эўра ў сэмэстар на тэрмін ад 1 да 4 сэмэстраў. Акрамя гэтага, фінансавую падтрымку на суму 1500 эўра ў сэмэстар атрымае ўнівэрсытэт, які прымае стыпэндыята на вучобу.

Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы : www.visegradfund.org .

Паводле электроннага бюлетэня "ГУРТ"



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: